wd wp Пошук:

Аляксей Зіноўевіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроў. Аляксей Зіноўевіч Пятро́ў[1] (руск.: Алексей Зиновьевич Петров; 28 кастрычніка 1910 — 9 мая 1972) — фізік-тэарэтык і матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі навук УССР (1969).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Кошкі (Самарскай губерні). У 1926 годзе скончыў сямігадовую школу ў горадзе Мелекес, паступіў і педагагічны тэхнікум, але пакінуў вучобу і працаваў у Саратаве маслатопам[2]. З 1931 года жыў у Казані, працаваў на будаўніцтве ДРЭС. У 1932 годзе экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Казанскага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1937 годзе выкладаў у розных навучальных установах Казані. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе пайшоў на фронт, камандаваў узводам мінамётчыкаў. У 1943 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Пасля цяжкага ранення і дэмабілізацыі па стану здароўя ў 1943 годзе займаў пасаду дацэнта ў Казанскім авіяцыйным інстытуце. У 1945—1965 гадах у Казанскім універсітэце. З 1956 года — прафесар кафедры геаметрыі, з 1960 года — загадчык кафедры тэорыі адноснасці і гравітацыі фізічнага факультэта. З 1970 года А. З. Пятроў у Інстытуце тэарэтычнай фізікі Акадэміі навук Украінскай ССР на пасадзе загадчыка аддзела.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па матэматычнай фізіцы, тэорыі адноснасці і тэорыі гравітацыі. Распрацаваў новыя метады вывучэння гравітацыйнай радыяцыі, энергіі гравітацыйнага поля, мадэлявання палёў прыцягнення. Выявіў існаванне трох тыпаў гравітацыйных палёў (класіфікацыя Пятрова). Выказаў ідэю апісання тэорыі гравітацыі Альберта Эйнштэйна ў тэрмінах плоскай прасторы.

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды

У 1973 годзе за цыкл прац «Инвариантно-групповые методы в теории гравитации» А. З. Пятрову прысуджана Ленінская прэмія.

Зноскі

  1. БелЭн, 2001
  2. Біяграфія А. З. Пятрова на сайце «Пятроўскіх чытанняў»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самарскай вобласці
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі СССР
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Пахаваныя на Байкавых могілках
Катэгорыя·Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Акадэмікі АН УССР
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі 9 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Камандзіры батарэй у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самарскай губерні
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы