wd wp Пошук:

Аляксей Віктаравіч Дабравольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дабравольскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксе́й Ві́ктаравіч Дабраво́льскі (нар. 15 красавіка 1985, Ліда) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера клуба «Ліда».

Клубная кар’ера

З 17 гадоў стаў гуляць за «Дынама» (Мінск). У 2005 годзе з-за недахопу гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду «Дарыдзе». У сакавіку 2006 года быў аддадзены ў арэнду ў расійскі клуб «Металург» (Краснаярск), пасля вяртання ў ліпені правёў толькі адну сустрэчу ў складзе сталічнага «Дынама».

У 2007 годзе перайшоў у клуб «Мінск», аднак не змог зайграць у аснове. У 2008 годзе быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь», якая выступала ў Вышэйшай лізе. У складзе каманды Аляксей правёў 6 сустрэч.

У 2009 годзе зноў быў аддадзены ў арэнду ў родны клуб «Ліда». А з 2010 года далучыўся да клуба на трывалай аснове. У сезонах 2011 і 2012 быў прызнаны найлепшым іграком каманды. Пазней стаў таксама капітанам каманды.

У сезоне 2021 быў гуляючым трэнерам, а па яго заканчэнні канчаткова завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу[1]. У ліпені 2022 года пасля адстаўкі Віталя Рашкевіча стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды[2].

Міжнародная кар’ера

У 2002—2006 гадах гуляў за розныя юнацкія і моладзевую зборныя Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Интриги первой лиги: “Лида” и “Слоним-2017” без лучших бомбардиров, “Островец” с легендой “Городеи”
  2. Виталий Рашкевич покинул пост главного тренера “Лиды”
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ліда
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Енісей Краснаярск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дарыда
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта