wd wp Пошук:

Аляксей Віктаравіч Васілеўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілеўскі. Аляксей Васілеўскі (нар. 2 чэрвеня 1993, Капыль) — беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера

Клубная

З 2009 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У сезоне 2014 стаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 7 мая 2014 года ў матчы з «Нёманам» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У сезоне 2015 выступаў за дубль, і толькі ў канцы сезону згуляў у некалькіх матчах за асноўную каманду.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк»[2], але не падышоў гэтаму клубу і пазней апынуўся ў стане «Крумкачоў», з якімі ў сакавіку падпісаў кантракт[3]. У складзе сталічнага клуба здолеў замацавацца ў асноўным складзе.

У першай палове сезону 2017 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, выступаў за дубль, а ўлетку вярнуў месца ў стартавым складзе «Крумкачоў». У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», пазней вярнуўся ў сталічную каманду, аднак у сакавіку 2018 года «Крумкачам» было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі на сезон 2018, і неўзабаве абаронца перайшоў у «Баранавічы»[4]. Пакінуў баранавіцкі клуб у ліпені таго ж года і вярнуўся ў «Крумкачы»[5], аднак згуляў толькі ў двух матчах і па заканчэнні сезону пакінуў каманду.

Міжнародная

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу ў 2012 і 2013 гадах.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009дубльШахцёр50
2010дубльШахцёр262
2011дубльШахцёр250
2012дубльШахцёр282
2013дубльШахцёр236
2014Д1Шахцёр20
2015Д1Шахцёр30
2016Д1Крумкачы223
2017Д1Крумкачы170
2018 (1)Д2Баранавічы30
2018 (2)Д3Крумкачы20

Зноскі

  1. Aleksey Vasilevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вергейчик и Василевский находятся на просмотре в «Слуцке»
  3. 22 игрока «Крумкачоў» отправились на третий тренировочный сбор в Тихиничи
  4. Экс-защитники «Крумкачей» и «Сморгони», а также бывший вратарь «Луча» пополнили ряды «Барановичей»
  5. Василевский вернулся в «Крумкачы»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капылі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных