wd wp Пошук:

Аляксей Васіленя

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васіленя. Аляксей Васіле́ня (27 сакавіка 1899, в. Малая Бераставіца, цяпер Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць — 26 ліпеня 1978, Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Вучыўся ў Гродзенскім рэальным вучылішчы. Падчас Першай сусветнай вайны — у эвакуацыі. Скончыў рэжысёрскія курсы ў Новарасійску. Пасля Кастрычніцкага перавароту ваяваў у кавалерыйскім корпусе генерала Дзянікіна. На пачатку 1920-х гадоў — польскі вайсковец, служыў у Вільні ў сапёрных частках. У 1921 годзе вярнуўся на радзіму, працаваў у Беларускім аб’ездным тэатры да моманту яго ліквідацыі польскімі ўладамі. У 19271928 гг. сакратар Палескага аддзела Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пазней выконваў абавязкі сакратара беларускага пасольскага клуба «Змаганне».

У часе нямецкай акупацыі — кіраўнік Беларускай народнай самапомачы ў Слоніме, маёр БКА, кіраўнік канцылярыі Галоўнага камандавання БКА, удзельнік Другога Усебеларускага кангрэсу. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі, Таварыства беларускай школы, Беларускай каапэрацыі.[1] Улетку 1944 г. выехаў у Германію, жыў у Берліне, займаў пасаду сакратара Прэзідыума Беларускай Цэнтральнай Рады. У лагерах для перамешчаных асобаў рэдагаваў сатырычны часопіс «Смехам па галаве», у Гамбургу разам з Сяргеем Хмарам і Міколам Паньковым выдаваў сатырычны часопіс «Маланка».

З 1949 года жыў у Аўстраліі. Актыўны ўдзельнік жыцця беларускай грамады ў Сіднеі. Адзін з арганізатараў Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе, у якім займаў розныя пасады. Шматгадовы распаўсюднік беларускага друку і сталы прадстаўнік газеты «Беларус» у Сіднеі.

Зноскі

  1. Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага рэальнага вучылішча
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Сіднеі
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Члены БСРГ
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне
Катэгорыя·Члены Беларускай народнай самапомачы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)