wd wp Пошук:

Аляксей Ільіч Белы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Белы.

Аляксей Ільіч Белы (нарадзіўся 20 снежня 1952 в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна) — беларускі паэт, член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 снежня 1952 года, але афіцыйна маці пазначыла дату нараджэння на 2 студзеня 1953 года[1].

Пасля заканчэння школы № 2 у Івацэвічах паехаў на Поўнач. Атрымаў спецыяльнасць штурман маламерных марскіх суднаў. Працаваў у Пінску памочнікам капітана цеплахода. Скончыў Гомельскі палітэхнікум, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, Кіеўскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання.

З 1977 года — у Баранавічах. Працаваў журналістам у газеце «Сцяг камунізму». Пасля быў галоўным рэдактарам газет «Текстильщик», «Шаг» і намеснікам галоўнага рэдактара газеты Intex-press, дырэктарам-галоўным рэдактарам ПУП «ІнтэксПрэс-Рэгіён». З 2016 года — на пенсіі.

Першыя вершы апублікаваў у 1971 г. у Карэліі.

У Баранавічах уступіў у літаратурнае аб’яднанне «Плынь», там было многа выбітных людзей, сярод якіх Венанцы Бутрым і Анатоль Станкевіч. Вершы публікаваліся ў гарадскіх і абласных газетах, «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Дыялог», кнізе выбранай беларускай паэзіі «Агледзіны» (1998 г.), літаратурным альманаху г. Баранавічы «Святліца» (1997 г., 2000 г., 2006 г.), калектыўным зборніку «Паэзія Берасцейшчыны. Дзядзінец» (1999 г.).

Член Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Паэт Аляксей Белы: «Самая вялікая мара — пайсці ў акіян», Intex-press, 20-12-2017
  2. Баранавіцкі літаратар Аляксей Белы выдаў кнігу ўспамінаў Архівавана 1 снежня 2021., Intex-press, 27-02-2015

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Постаці Баранавічаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў