wd wp Пошук:

Аляксей Іванавіч Крайко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крайко. Аляксей Іванавіч Крайко (18 мая 1911, вёска Раўнаполле — 2 сакавіка 1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 18 мая 1911 года ў вёсцы Раўнаполле (цяпер у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Працаваў у шахце. У 1941 годзе прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію, з таго ж часу на франтах Другой сусветнай вайны. Да сакавіка 1943 года гвардыі чырвонаармеец А. Крайко быў стралком 78-га гвардзейскага стралковага палка 25-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-а войска Паўднёва-Заходняга фронту. Вызначыўся ў час адбіцця атак праціўніка 2—6 сакавіка 1943 года каля чыгуначнай станцыі Тараноўка (ў сучасным Змііўскім раёне Харкаўскай вобласці Украіны) ў складзе ўзвода пад камандаваннем гвардыі лейтэнанта П. М. Шыроніна. Загінуў у баі.

Пахаваны ў брацкай магіле ў сяле Тараніўка[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 18 мая 1943 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 25 мая (№ 19 (225)). — С. 1
  2. Список воинов Советской Армии, погибших в Великой Отечественной войне и захороненных в братской могиле с. Тарновка — Центр Змиевского района Харьковской области, Память народа

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пахаваныя ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Раўнаполлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Харкаўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза