wd wp Пошук:

Аляксей Іванавіч Абрыкосаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрыкосаў. Аляксей Іванавіч Абрыко́саў[4] (руск.: Алексей Иванович Абрикосов; 6 (18) студзеня 1875, Масква — 9 красавіка 1955, Масква) — вучоны, урач-патолагаанатам, акадэмік Акадэміі навук СССР (1939), правадзейны член Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), член-карэспандэнт Польскай акадэміі навук, Герой Сацыялістычнай Працы (1945).

Біяграфія

А. А. Абрыкосаў нарадзіўся ў Маскве, у сям’і прадпрымальнікаў Абрыкосавых. У 1894 годзе скончыў прыватную гімназію Крэймана, у 1899 годзе — медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў урачом у Маскве, з 1900 года ў Стара-Екацярынінскай бальніцы. З 1902 года — памочнік празектара на кафедры паталагічнай анатоміі Маскоўскага ўніверсітэта. У 1904 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О первых анатомических изменениях при начале легочного туберкулеза». У 1904—1918 гг. прыват-дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта і адначасова ў 1904—1911 гг. празектар Марозаўскай дзіцячай бальніцы, у 1904—1916 гг. — выкладчык у Маскоўскай зубаўрачэбнай школе. У 1918—1920 гг. А. А. Абрыкосаў на пасадзе загадчыка кафедрай паталагічнай анатоміі 2-а Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1920—1930 гг. прафесар медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, у 1924—1930 гг. — дэкан медыцынскага факультэта ўніверсітэта, з 1930 года — 1-а Маскоўскага медыцынскага інстытута. У 1944—1951 гг. А. А. Абрыкосаў на пасадзе дырэктара Інстытута нармальнай і паталагічнай марфалогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР.

Памёр А. А. Абрыкосаў ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць

А. А. Абрыкосаву належаць навуковыя працы па марфалогіі туберкулёзу, алергічных рэакцыях, сепсісе, ранавых інфекцыях, паталогіі вегетатыўнай нервовай сістэмы і інш. Апублікаваў больш за 100 навуковых прац і шэраг падручнікаў. Таксама вядомы тым, што выканаў першае бальзаміраванне цела У. І. Леніна, кіраваў ускрыццём целаў М. В. Фрунзэ, У. М. Бехцерава, В. У. куйбышава, В. П. Нагіна. У час Вялікай Айчыннай вайны зрабіў значны ўклад у развіццё ваенна-палявой хірургіі.

Адзін са стваральнікаў і галоўны рэдактар часопіса «Архив патологии» (1935).

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды і званні

Памяць

Зноскі

  1. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 9 жніўня 2021.
  2. Абрикосов Алексей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі 1-га МДМУ
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Замежныя члены Польскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Памерлі 9 красавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Анатамы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Выкладчыкі 1-га МДМУ
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акадэмікі АМН СССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве