wd wp Пошук:

Афінскі ўніверсітэт

Не блытаць з Афінскім універсітэтам эканомікі і бізнэса. Афінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Кападыстрыі (грэч.: Εθνικό και Καποδιετριακο ΠΑνεπιστήμιο Αθηνών), часта называецца проста Афінскі ўніверсітэт — старэйшы з універсітэтаў Грэцыі, заснаваны ў 1837 годзе. Цяпер з’яўляецца другой па велічыні вышэйшай навучальнай установай пасля Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках.

Гісторыя

Афінскі ўніверсітэт быў заснаваны 3 мая 1837 года і размешчаны ў сядзібе архітэктара Стамаціса Клеанціса. Ён стаў першым універсітэтам не толькі ў Грэцыі, але і на Балканах і ва ўсім усходне-міжземнаморскім рэгіёне і меў 4 факультэта: тэалогіі, права, медыцыны і мастацтваў (уключаў прыкладныя навукі і матэматыку). 120 студэнтам выкладалі 33 прафесара.

Перад тым, як універсітэт атрымаў сваю сучасную назву ў гонар першага прэзідэнта Грэцыі Іаана Кападыстрыі, ён быў вядомы пад імем Отана - па імені першага караля Отана Баварскага. У лістападзе 1841 года заняткі былі перанесены ў новы, толькі што пабудаваны корпус. Праект збудавання выканаў дацкі архітэктар Тэафіл фон Хансэн - вядомы таксама як аўтар Афінскай трылогіі, якую акрамя ўніверсітэта складаюць Нацыянальная бібліятэка Грэцыі і Нацыянальная акадэмія.

Адна з асноўных змен у структуры ўніверсітэта адбылась у 1904 годзе, калі факультэт мастацтваў быў падзелены на два факультэты: уластна мастацтваў і факультэт навук. Апошні ўключаў кафедры матэматыкі і фізікі, а таксама школу фармацыі. У 1919 годзе была створана кафедра хіміі, а школа фармацыі была пераіменавана ў кафедру фармацыі.

У перыяд паміж 1895 і 1911 гг. універсітэт штгод прымаў у сярэднім тысячу студэнтаў. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны колькасць новых студэнтаў упершыню дасягнула 2 000. Такім чынам, з’явілась неабходнасць увесці ўступныя экзамены, і пачынаючы з 19271928 навучальнага года экзамены былі ўведзены на ўсіх факультэтах. З 1954 года па просьбе ўніверсітэта колькасць студэнтаў вызначалась квотамі Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі.

Структура ўніверсітэта

Інстытут тэалогіі

Інстытут філасофіі

Медыцынскі інстытут

Будынак інстытута права, вядомы як Номікі (грэч.: Νόμική Σχολή)

Інстытут права, эканомікі і палітычных навук

Інстытут натуральных навук

Незалежныя факультэты[4]

Вучоныя

Вядомыя выпускнікі

Мецэнаты

Зноскі

  1. history and Perspectives (нявызн.). uoa.gr. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012.
  2. Νέοος πρύτανος ο Θ. Πελεγρίνης(нявызн.) . eleftherotypia (10 чэрвеня 2010).
  3. rectoe & Vice Rectors (нявызн.). uoa.gr. Архівавана з першакрыніцы 201-07-12.
  4. Independent Faculties (нявызн.). uoa.gr.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1837 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Грэцыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Афінскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу