wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Бацішчаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Бацішчаў (нар. 14 верасня 1991, Рубіжнэ, Луганская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Ардабасы» з Шымкента.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў юнацкай камандзе алчэўскай «Сталі», а ў 16 гадоў перабраўся ў Луганск, стаўшы іграком мясцовай «Зары». У дэбютным сезоне 2009/10 у дублі «Зары» згуляў 29 матчаў, большасць з якіх — без замен, стаў капітанам моладзевага складу луганчан. У міжсезонне прыцягваўся да трэніровак у асноўным складзе, але неўзабаве адправіўся ў стан данецкага «Шахцёра», дзе правёў некалькі таварыскіх матчаў за дубль «гарнякоў». Сезон 2010/2011 правёў у Данецку на правах арэнды[3]. З гарнякамі станавіўся пераможцам моладзевага першынства Украіны.

Улетку 2011 года вярнуўся ў «Зару». Пачынаў сезон у дублі, але ў канцы года згуляў тры матчы ў Прэм’ер-лізе. Дэбют адбыўся 20 лістапада таго ж года ў гульні супраць «Металіста». Бацішчаў адгуляў без замены ўсе 90 хвілін матча і зарабіў жоўтую картку. З наступнага года гуляў толькі ў дублі.

У 2013 годзе быў аддадзены ў арэнду спачатку ў «Сумы»[4], а потым — у алчэўскую «Сталь»[5].

У ліпені 2014 разам з суайчыннікам Аляксандрам Волкавым стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[6]. У складзе бабруйскага клуба замацаваўся ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з бабруйчанамі[7], у сезоне 2015 заставаўся асноўным апорным паўабаронцам «шыннікаў».

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у мікашэвіцкі «Граніт», але не падышоў гэтаму клубу[8]. Неўзабаве далучыўся да «Крумкачоў», з якімі ў сакавіку падпісаў кантракт[9]. У складзе сталічнага клуба замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага паўабаронцы. У студзені 2017 года праходзіў прагляд у данецкім «Алімпіку», аднак кіраўніцтва ўкраінскага клуба адмовілася ад трансфера іграка, і той застаўся ў «Крумкачах»[10]. Прапусціўшы першыя матчы сезона 2017, пасля з’яўляння на полі Бацішчаў забіваў у трох матчах запар. У чэрвені 2017 года адправіўся на прагляд у «Актабэ»[11], аднак у выніку вярнуўся ў Мінск.

У ліпені 2017 года разарваў кантракт з «Крумкачамі» і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[12]. У гомельскай камандзе замацаваўся ў цэнтры паўабароны. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца пакінуў каманду па заканчэнні кантракта[13] і неўзабаве перайшоў у мінскае «Тарпеда»[14]. Быў адным з асноўных паўабаронцаў мінчан.

У ліпені 2019 года разарваў пагадненне з «Тарпеда»[15] і далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[16]. У складзе магілёўскай каманды таксама замацаваўся ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць яе ад вылету з Вышэйшай лігі.

У студзені 2020 года вярнуўся ў «Гомель»[17]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог камандзе па выніках сезона 2020 вярнуцца ў Вышэйшую лігу, а па выніках сезона 2021 заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2022 года пакінуў гомельскі клуб[18].

У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Ардабасы» з Шымкента[19].

Дасягненні

Зноскі

  1. Oleksandr Batyshchev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oleksandr Batyschev // FBref.com
  3. Батищев перешёл в «Шахтёр»(руск.)  (недаступная спасылка). zarya.lg.ua (7 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2014. Праверана 1 лютага 2015.
  4. Александр Батищев в аренде в ПФК «Сумы»(руск.)  (недаступная спасылка). zarya.lg.ua (7 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2014. Праверана 1 лютага 2015.
  5. Игроки «Зари» переходят в ФК «Сталь»(руск.)  (недаступная спасылка). zarya.lg.ua (20 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2014. Праверана 1 лютага 2015.
  6. Украинские полузащитники Волков и Батищев перешли в «Белшину»
  7. Седнев с “Белшиной”
  8. Батищев и Даудов не подошли “Граниту”
  9. 22 игрока «Крумкачоў» отправились на третий тренировочный сбор в Тихиничи
  10. Батищев останется в «Крумкачах»
  11. Денис Шунто: «Информация о просмотре Батищева и Шикавки в «Актобе» правдива наполовину»
  12. Батищев стал игроком “Гомеля”
  13. Батищев, Дао и еше шесть игроков покинули “Гомель”
  14. Александр Батищев сменил “Гомель” на минское “Торпедо”
  15. Кривулькин и Батищев покинули минское “Торпедо”
  16. Батищев перешел в “Дняпро”
  17. Батищев вернулся в “Гомель”
  18. “Гомель” расстался с Батищевым и продлил контракты с Костровым и Пантей
  19. Футбол. Александр Батищев подписал контракт с “Ордабасы”
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луганскай вобласці
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Зара Луганск
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ардабасы Шымкент
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Сталь Алчэўск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Сумы
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Данецк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны