wd wp Пошук:

Аляксандр Сяргеевіч Сяднёў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Сяднёў (нар. 16 жніўня 1973, Магілёў) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам казахстанскага клуба «Ардабасы» з Шымкента.

Клубная кар’ера

Выхаванец магілёўскага футбола, гуляў у розных беларускіх клубах і ў Расіі. Двойчы быў чэмпіёнам Беларусі і пераможцам Кубка Беларусі ў складзе МПКЦ і «Белшыны». Апошнія гады правёў у складзе наваполацкага «Нафтана».

Трэнерская кар’ера

У 2005 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і ўзначаліў новаствораны магілёўскі «Савіт». Вывеў гэты клуб спачатку ў Першую, а потым і ў Вышэйшую лігу. Пасля таго як «Савіт» спыніў існаванне, у 2009 годзе быў запрошаны ў «Белшыну», якая намагалася вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Узначаліўшы бабруйскі клуб, Сяднёў выканаў пастаўленую мэту, атрымаўшы ўпэўненую перамогу ў Першай лізе.

У Вышэйшай лізе «Белшына» разглядалася як адзін з аўтсайдэраў, але клуб здолеў заняць 6 месца ў сезоне 2010 і 5 месца ў сезоне 2011, у чым была вялікая заслуга галоўнага трэнера. У 2011 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама» і з 1 снежня афіцыйна ўзначаліў гэты клуб. У ліпені 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку з-за незадавальняючых вынікаў (аб адстаўцы было абвешчана дыктарам стадыёна адразу пасля матча з «Нёманам»)[2]. Хутка пасля гэтага, 23 ліпеня, вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера «Белшыны».

Выдатна правёў з «Белшынай» сезон 2015, калі, нягледзячы на фінансавыя праблемы і не самы моцны склад, каманда здолела заняць высокае 4-е месца ў чэмпіянаце. Па заканчэнні сезону Сяднёў абвясціў, што пакідае бабруйскі клуб[3].

У студзені 2016 года ўзначаліў магілёўскі «Дняпро»[4], які па выніках сезона 2016 вывеў у Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў магілёўскі клуб[5].

У лютым 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб казахстанскага клуба «Актабэ»[6], дзе стаў трэнерам па фізпадрыхтоўцы, а ў студзені 2019 года заняў пасаду галоўнага трэнера[7]. З-за фінансавых праблем «Актабэ» ў сезоне 2019 выступаў моладзевым складам, таксама з каманды былі зняты 12 ачкоў, у выніку «Актабэ» заняў апошні 12-ы радок і выбыў у Першую лігу.

У снежні 2019 года ўзначаліў брэсцкі «Рух», які выйшаў у Вышэйшую лігу[8]. Пакінуў каманду ў снежні 2020 года[9].

У студзені 2021 года стаў галоўным трэнерам казахстанскага «Ардабасы»[10]. У сезоне 2021 прывёў каманду да пятага месца ў Прэм’ер-лізе. У лютым 2022 года, нягледзячы на інфармацыю пра фінансавыя праблемы клуба, падоўжыў кантракт з «Ардабасы»[11].

Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «Pro».

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Зноскі

  1. Aleksandr Sednev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Александр Седнев уволен с поста главного тренера минского «Динамо».
  3. Александр Седнев покинет пост главного тренера «Белшины»
  4. Александр Седнев сегодня официально возглавит могилевский «Днепр»
  5. Александр Седнев покинул пост главного тренера «Днепра»
  6. Седнев войдет в тренерский штаб «Актобе»
  7. Александр Седнев возглавил «Актобе»
  8. Официально: Седнев возглавил «Рух»
  9. Седнев покинул «Рух». Тренером интересуются команды из Казахстана
  10. Александр Седнев возглавил казахстанский «Ордабасы»
  11. Александр Седнев подписал новый контракт с “Ордабасы”
Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Трансмаш Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Трэнеры ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Трэнеры ФК Актабэ
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Новарасійск
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры ФК Савіт
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Балтыка Калінінград
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Магілёў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ардабасы Шымкент