wd wp Пошук:

Аляксандр Сямёнавіч Махнач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Махнач. Аляксандр Сямёнавіч Махнач (8 снежня 1918, в. Хатляны, Уздзенскі раён Мінскай вобл. — 2006) — беларускі геолаг. Акадэмік АН БССР (1971, член-карэспандэнт з 1959). Доктар геолага-мінералагічных навук (1959), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980). Ганаровы член Расійскай АН (1992).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1940). Яшчэ будучы студэнтам, у канцы 1930-х гадоў працаваў выкладчыкам у школе рабочай моладзі, затым настаўнікам у вясковай школе. Пасля заканчэння з адзнакай педінстытута быў прызваны ў Чырвоную Армію, у шэрагах якой знаходзіўся на фронце ў Вялікую Айчынную вайну. Пасля дэмабілізацыі ў 1946—1947 гг. працаваў у Міністэрстве асветы БССР, у ЦК ЛКСМБ. Затым паступіў у аспірантуру Інстытута геалагічных навук АН БССР. Пасля заканчэння вучобы і паспяховай абароны дысертацыі ў 1950 г. прыступіў да навуковай працы ў Інстытуце геалагічных навук АН Беларусі.

З 1969 года галоўны вучоны сакратар прэзідыума АН БССР, у 1973—1986 гг. віцэ-прэзідэнт, з 1986 года член прэзідыума, з 1992 саветнік прэзідыума Нацыянальнай АН Беларусі.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Навуковыя працы па літалогіі і геахіміі пратэразою, дэвону, старажытных корах выветрывання, па фацыяльным і фармацыйным аналізе, тэктоніцы, нафтаноснасці нетраў, гісторыі навукі. Удзельнічаў у адкрыцці на тэрыторыі Беларусі радовішчаў калійных солей, каменнай солі, жалезных руд, гаручых сланцаў і іншых карысных выкапняў.

Прэміі і ўзнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР (1972) за адкрыццё і разведку нафты.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Геолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута геахіміі і геафізікі НАНБ
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты НАНБ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Дактары геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»