wd wp Пошук:

Аляксандр Сцяпанавіч Рагачук

Аляксандр Сцяпанавіч Рагачу́к (нар. 1 лютага 1965, Шыповічы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта (з 2014)[1]. Палкоўнік запасу.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 лютага 1965 года ў вёсцы Шыповічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і педагогаў. У 1985 годзе скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча і быў накіраваны для праходжання службы ў Афганістан. Па 1998 год служыў на афіцэрскіх пасадах ва Узброеных Сілах Расійскай Федэрацыі. У 19982000 гадах выкладаў у Самарскім аэракасмічным універсітэце.

У 2000 годзе вярнуўся на радзіму, працаваў у Кобрынскім райвыканкаме начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай працы, намеснікам старшыні выканкама.

У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення ідэалагічнай працы Брэсцкага аблвыканкама. На гэтай пасадзе ён стаў вядомым тым, што ўвёў па серадах абавязковы беларускамоўны дзень у арганізацыі[2].

У 2010 годзе заняў пасаду главы адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста. У інтэрв’ю пасля прызначэння заявіў, што «мы з часам, канешне, але ўсё роўна пяройдзем на беларускую мову», хоць большасць грамадзянаў цяпер карыстаецца «расійскай мовай»[2].

У 2012 годзе скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».

14 кастрычніка 2014 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Аляксандра Рагачука старшынёй Брэсцкага гарвыканкама. 15 кастрычніка 2014 года прызначэнне было падтрымана дэпутатамі гарсавета.

У час «Марша недармаедаў» 2017 года, накіраванага супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» і эканамічнай палітыкі ўлад, Аляксандр Рагачук нечакана запрасіў на гутарку ў актавую залу гарвыканкама пратэстоўцаў, якія сабраліся каля будынка[3]. На перамовах пратэстоўцы выказалі яму патрабаванне адмяніць дэкрэт, на што Рагачук паабяцаў перадаць гэтае патрабаванне «вышэйшым уладам»[4].

Узнагароды

Сям’я

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

  1. Навіна пра прызначэнне
  2. 1 2 Прыхільнік беларускай мовы стаў мэрам Брэста ФОТА
  3. Некалькі тысяч людзей далучыліся да шэсця пратэсту ў Брэсце АНЛАЙН(бел.) . Наша Ніва (5 сакавіка 2017). Праверана 7 сакавіка 2017.
  4. Старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму паабяцаў шмат новых працоўных месцаў у будаўніцтве
  5. Мэр Бреста Александр Рогачук награжден орденом святителя Кирилла Туровского
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Курганскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Самарскага дзяржаўнага аэракасмічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя нагрудным знакам «Воіну-інтэрнацыяналісту»