wd wp Пошук:

Аляксандр Рыгоравіч Агееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Агееў. Аляксандр Рыгоравіч Агееў (нар. 12 верасня 1960, г. Шклоў, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1992), дацэнт (1997), прафесар кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова.

Біяграфія

У 1981 годзе з адзнакай скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Па размеркаванні працаваў настаўнікам гісторыі ў Новабрашчынскай сярэдняй школе Шклоўскага раёна, служыў у Савецкай арміі, працаваў выкладчыкам грамадскіх дысцыплін у СПТУ № 14 г. Магілёва. У 1988—1991 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі, у снежні 1991 года распачаў вучэбна-педагагічную дзейнасць у Магілёўскім педагагічным інстытуце. З 1991 года працаваў асістэнтам, з 1992 года — старшым выкладчыкам, з 1995 года — дацэнтам кафедры гісторыі і культуры Беларусі. У 1999 годзе пераведзены на кафедру археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. З 2002 года дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, а з 2003 года дацэнт, потым прафесар зноў утворанай кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А. А. Куляшова. Звольнены з універсітэта ў 2021 годзе[3].

Грамадская дзейнасць

У 1990-х гадах актыўна ўдзельнічаў у працы Магілёўскай гарадской арганізацыі БНФ, краязнаўчых і геаграфічным таварыствах. У 2005 годзе быў абраны намеснікам старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны.

У красавіку 2007 года разам з Таварыствам беларускай мовы ініцыяваў талаку па прыборцы і ўпарадкаванні помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Палыкавіцкая крыніца» ў Магілёве. На талаку сабраліся грамадскія актывісты, студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова і жыхары мікрараёна Саломенка.

У 2003 і 2007 гадах абіраўся дэпутатам Магілёўскага гарадскога савета дэпутатаў па Саломенскай выбарчай акрузе № 7. Уваходзіў у тапанімічную камісію пры Магілёўскім гарвыканкаме[4]. Член грамадскага савета па развіццю аграэкатурызма Магілёўскай вобласці пры Магілёўскім абластным каміцеце па спорту і турызму.

У 19932001 гг. з’яўляўся рэдактарам гісторыка-краязнаўчага альманаха «Магілёўская даўніна».

Навуковая дзейнасць

У 1992 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Грамадска-палітычная дзейнасць рабочага класа Беларусі ў 1956–1965 гг.» (навуковы кіраўнік доктар гістарычных навук, акадэмік НАН Беларусі М. П. Касцюк).

Сферай навуковых інтарэсаў з’яўляецца палітычная гісторыя Беларусі XIX–ХХ ст., рэгіянальная гісторыя Магілёўшчыны, гісторыя штодзённага жыцця насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітета імя А. А. Куляшова.

У 2008 годзе ў суаўтарстве з Алегам Трусавым выдаў кнігу «Магілёўская ратуша. Гістарычны лёс і адраджэнне». У 144-старонкавым даследаванні прадстаўлена шматвяковая гісторыя Магілёўскай ратушы ў кантэксце беларускай і еўрапейскай гісторыі, апісваецца яе будаўніцтва ў XVII стагоддзі, функцыянаванне ў XVIII—XX стагоддзях і адраджэнне ў XXI стагоддзі.

Індывідуальна і ў сааўтарстве надрукавана 220 навукова-метадычных публікацый, з якіх у сааўтарстве 26. У ліку публікацый 11 манаграфій і кніг, 2 зборнікі дакументаў, 13 навукова-метадычных публікацый (па стану на 2021 г.).

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга ІI — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 314. — ISBN 978-985-11-0276-7
  2. http://www.svaboda.org/content/article/2042983.html
  3. nn.by
  4. nn.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных