wd wp Пошук:

Палыкавіцкая крыніца

Палыкавіцкая крыніца — крыніца, якая знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці на паўднёвым захадзе вёскі Палыкавічы[2]. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Побач з крыніцай знаходзіцца капліца Святой Параскевы і купальня[3].

Гісторыя

Крыніца вядома з 1552 года[4].

Згадана расійскім акадэмікам В. М. Севяргіным(руск.) бел. у 1802 годзе: «…знаходзіцца мінеральная крыніца з вялікім утрыманнем у яе вадзе вуглекіслаты. Таксама там знаходзіццa капліца»[2][5].

Каля крыніцы быў пабудаваны каменны грот з калодзежам, абітым ацынакаванымі лістамі. 3 крыніцы па трубах вада падавалася ў вялікі басейн (змяшчаў аж 100 вёдзер). Лекавая моц крыніцы была настолькі шырока вядомай, што да яе прыязджалі нават здалёк[2].

Ахоўны знак

У 1859 годзе ўпершыню быў зроблены хімічны аналіз палыкавіцкай вады, які пацвердзіў яе лекавыя ўласцівасці[2].

У 1983 годзе крыніца была аб’яўлена помнікам прыроды[2][6].

Геаграфія і гідралогія

Крыніца

Крыніца знаходзіцца на дне глыбокага яру, парослага лесам. Яна з’яўляецца вытокам невялікага ручая, які ўпадае ў Дняпро ў 150 м ад крыніцы. Расход вады складае больш за 100 м³ у суткі[2][7].

Хімічны склад вады

Вада гідракарбанатная, кальцыевая, канцэнтрацыя фтору адносна высокая — 0,49 мг/л. вады — каля 7,5[2].

Зноскі

  1. Памятники природы республиканского значения. Могилёвская область (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Праект «Палыкавіцкая крыніца» Архівавана 10 чэрвеня 2011.
  3. Палыкавіцкая крыніца
  4. Вадохрышча ў Магілёве, на Палыкавіцкай крыніцы
  5. В. М. Севергин. Записки путешествия по западным провинциям российского государства
  6. Рашэнне № 8/2 ад 28 красавіка 1983 г. Дзяржаўнага камітэта БССР па ахове прыроды
  7. Асаблiва аховаемыя прыродныя тэрыторыi Магiлёўскай вобласцi / Пад. рэд. Д. Г. Груммо, Л. М. Шадракова, В. Я. Шуцько, Ч. А. Раманоускага . — Магiлёўскi абласны камiтэт рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, 1999. — С. 114.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Крыніцы Беларусі
Катэгорыя·Палыкавічы (Магілёўскі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Магілёўскі раён
Катэгорыя·Гідралагічныя помнікі рэспубліканскага значэння