wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Халадзінскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Халадзінскі (нар. 16 кастрычніка 1991, Калодзішчы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

У юнацкім узросце займаўся ў футбольнай школе мінскага МТЗ-РІПА, але не здолеў трапіць у асноўную каманду[2]. У выніку, стаў выступаць у чэмпіянаце Мінскага раёна за родныя «Калодзішчы». У 2009 годзе згуляў адзін матч за клуб «Гарадзея» ў Другой лізе.

Пазней далучыўся да іншага клуба з Мінскага раёна, «Іслачы». У 2012 годзе клуб заявіўся ў Другую лігу Беларусі, і Аляксандр прайшоў з ім шлях да Вышэйшай лігі, стаў капітанам каманды. У 2013 годзе быў у складзе каманды, якая заваявала бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.

У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[3]. У дэбютным сезоне ў Вышэйшай лізе працягваў быць асноўным іграком і капітанам, выступаў на пазіцыях атакуючага паўабаронцы і нападніка. У сезоне 2017 стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на адзін год[4]. У сезоне 2018 пераважна выхадзіў у стартавым складзе.

У канцы 2018 года з’явілася інфармацыя, што нападнік можа пакінуць каманду[5], аднак у студзені 2019 года зноў падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[6]. Пачатак сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з мая пачаў гуляць за дубль, за асноўную каманду згуляў у адным матчы. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Андэрдог» з Чысці[7], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Іслач»[8]. У пачатку 2020 года трэніраваўся разам з камандай, аднак у лютым па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[9].

У сакавіку 2020 года зноў далучыўся да «Іслачы»[10], у асноўным выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў каманду[11].

У жніўні 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[12]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. Заставаўся іграком асновы і ў 2021 годзе ў Вышэйшай лізе, з мая стаў радзей з’яўляцца на полі з-за траўмы.

У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у петрыкаўскі «Шахцёр»[13]. Пакінуў каманду ў снежні 2021 года[14]. У пачатку 2022 года трэніраваўся з «Маладзечна», аднак у сакавіку 2022 года з-за траўмы выбыў на доўгі час і не быў заяўлены для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі[15].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009Д3Гарадзея10
2012Д3Іслач366
2013Д2Іслач256
2014Д2Іслач292
2015Д2Іслач277
2016Д1Іслач270
2017Д1Іслач241
2018Д1Іслач273
2019 (1)Д1Іслач10
2019 (2)Д3Андэрдог146
2020 (1)Д1Іслач100
2020 (2)Д2Спадарожнік123
2021 (1)Д1Спадарожнік81
2021 (2)Д2Шахцёр71

Зноскі

  1. Aleksandr Kholodinskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Выходишь играть, а соперники еле-еле на ногах стоят». Как из чемпионата района запрыгнуть в высшую лигу
  3. Александр Холодинский подписал новое соглашение с “Ислочью”
  4. Холодинский продлил контракт с “Ислочью”
  5. Холодинский может покинуть «Ислочь». Он выступал за команду еще в чемпионате области
  6. Холодинский продлил контракт с “Ислочью”
  7. Экс-капитан “Ислочи” перешел в “Андердог”
  8. Холодинский вернулся в “Ислочь” из аренды в “Андердоге”
  9. Холодинский покинул “Ислочь”
  10. Холодинский вновь стал игроком “Ислочи”
  11. Холодинский вновь покинул “Ислочь”
  12. Александр Холодинский продолжит карьеру в речицком “Спутнике”
  13. Ижаковский и Холодинский пополнили ряды петриковского “Шахтера”
  14. Петриковский “Шахтер” объявил о прекращении сотрудничества с девятью футболистами
  15. У Александра Холодинского в “Молодечно-2018” разрыв крестообразных связок
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Ігракі ФК Чысць
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка