wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Міхаленка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Міхаленка (нар. 12 снежня 2001, Жлобін) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).

Клубная кар’ера

Выхаванец жлобінскай ДЮСШ, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2018 года пачаў выступаць за дубль, у 2020 годзе замацаваўся ў стартавым складзе дубля.

У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[2]. 14 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Дынама» (0:4), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан.

У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[3], дзе таксама стаў гуляць у стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў магілёўскі клуб[4].

У студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[5].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2017 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018дубльДынамаБеларусь110
2019дубльДынамаБеларусь170
2020дубльДынамаБеларусь271
2021 (1)Д1СпадарожнікБеларусь130
2021 (2)Д2ДняпроБеларусь101

Зноскі

  1. 1 2 3 https://fcisloch.by/player.asp?id=Aleksandr-Mihalenko-592&season=2023MEN
  2. Футбол. Минское “Динамо” отдало трех игроков в аренду
  3. “Днепр” арендовал Михаленко у минского “Динамо”
  4. Завершился срок аренды
  5. Минское “Динамо” отдало двух игроков в аренду в “Ислочь”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жлобіне
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач