Аляксандр Мікітавіч Шы́хаў (14 жніўня 1914 — 13 верасня 1995) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Нарадзіўся ў вёсцы Пясчанка Вяцкай губерні (зараз у О́рычаўскім раёне Кіраўскай вобласці). Скончыў сярэднюю школу, працаваў у горадзе Кіраў на машынабудаўнічым прадпрыемстве і ў аблвыканкаме. У 1936—1938 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1941 года ў Асобнай мотастралковай брыгадзе асобага прызначэння НКУС СССР(руск.) бел., у кастрычніку 1941 г. камандзір ўзвода[1]. Удзельнік бітвы за Маскву.
У маі—чэрвені 1943 г. камандзір спецатрада «Пачын», які дзейнічаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці. У студзені—ліпені 1944 г. камандзір спецатрада «Волаты», які дзейнічаў на тэрыторыі Баранавіцкай, Пінскай і Мінскай абласцей.
Пасля вайны А. М. Шыхаў працягваў службу ў органах НКУС і КДБ СССР. Скончыў Ваенны інстытут МУС СССР. З 1970 г. падпалкоўнік А. М. Шыхаў у адстаўцы. Жыў у Маскве. Памёр 14[1] верасня 1995 г. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.