wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Скіба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скіба. Аляксандр Мікалаевіч Скі́ба[1] (руск.: Александр Николаевич Скиба; нар. 18 ліпеня 1949) — матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (1994).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Гардзееўка Клінцоўскага раёна (Бранская вобласць Расіі). У 1972 годзе скончыў Навазыбкаўскі педагагічны інстытут. У 1972—1973 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі[2]. У 1973—1974 гадах працаваў настаўнікам матэматыкі ў школе сяла Дзяніскавічы Навазыбкаўскага раёна, у 1974—1975 гадах ў сяле Кацічы[2]. З 1975 па 1976 год працаваў інжынерам-праграмістам на Бранскім аўтамабільным заводзе[2]. У 1976—1986 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік Гомельскага аддзялення Інстытута матэматыкі Акадэміі навук БССР, у якім скончыў аспірантуру ў 1981 годзе[2]. З 1986 года А. М. Скіба на кафедры алгебры і геаметрыі факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. У 1986—1994 гадах дацэнт, з 1994 года — прафесар. У 1996—2002 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Працы па тэорыі груп, універсальных алгебраў, тэорыі упарадкаваных мностваў і рашотак, тэорыі мультыкольцаў і інш. Распрацаваў рашотчатыя метады даследавання класаў алгебраў, метадычныя забеспячэнні шэрагу матэматычных дысцыплін.

Пад кіраўніцтвам А. М. Скібы падрыхтаваны 27 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі[2].

Уваходзіць у склад рэдакцыйных калегій шэрагу айчынных і замежных часопісаў, у тым ліку «Advances of Group Theory and its Applications» (Італія), «Southeast Asian Bulletin of Mathematics» (Ганконг), «Mathematics and Mathematical Sciences» (Індыя), «Проблемы физики, математики техники» (Гомель)[2]. Уваходзіць у склад экспертнага савета па матэматыцы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусіь, экспертнага савета па матэматыцы Рэспубліканскага Фонда Фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца старшынёй савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па матэматыцы пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце[2].

Неаднаразова чытаў лекцыі ў замежных навуковых і навучальных установах.

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Скиба Александр Николаевич (руск.)  // Факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ
  3. Награда нашла достойных (руск.)  // Сайт ГДУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бранскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ