wd wp Пошук:

Аляксандр Кліменцьевіч Марозаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марозаў. Аляксандр Кліменцьевіч Марозаў (23 студзеня 1905, вёска Якубова, Полацкі павет — 9 верасня 1984, Віцебск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Якубова (зараз у Расонскім раёне Віцебскай вобласці). З сямі гадоў батрачыў. З 1920 г. працаваў на лесарапрацоўках, з 1929 г. на цагельным заводзе ў Віцебску. У Чырвонай Арміі з 1939 г. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг.

У Вялікую Айчынную вайну на фронце з чэрвеня 1941 г., У Смаленскай бітве летам 1941 года чырвонаармеец Аляксандр Марозаў папаў у палон, але праз 27 дзён уцёк з палона да партызан.

Баец партызанскага атрада № 2 Аляксандр Марозаў падарваў тры варожыя эшэлоны. З 1943 года ён зноў у шэрагах Чырвонай Арміі, быў наводчыкам станковага кулямёта 280-й стралковай дывізіі, а потым з мая 1944 года — разведчыкам, агнямётчыкам. За перыяд з 5 ліпеня 1943 года па 13 ліпеня 1944 Аляксандр Марозаў удзельнічаў у шасці аперацыях па падрыве воінскіх эшалонаў, мініраванні чыгуначных і шашэйных дарог. Разам з падрыўнікамі атрада прычыніў значныя страты ворагу: пушчана пад адхіл чатыры цягнікі, дваццаць пяць платформаў з баявой тэхнікай і гарматамі, трыццаць тры вагоны з боепрыпасамі і жывой сілай.

Падчас удзелу ў вызваленні Прыбалтыкі і ў баях ва Усходняй Прусіі, чырвонаармеец Аляксандр Марозаў у баях за горад Шаўляй у ліпені 1944 года падбіў варожы танк.

Загадам ад 12 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

Стралок 760-га стралковага палка чырвонаармеец Аляксандр Марозаў 10 кастрычніка 1944 года ў раёне літоўскіх населеных пунктаў Кукорайтэн і Юндшэн адным з першых уступіў у бой, а пры пераходзе ворага ў контратаку закідаў варожых аўтаматчыкаў. Будучы параненым застаўся ў страі.

Загадам па 280-й стралковай дывізіі № 059 ад 14 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

Агнямётчык 178-й асобнай роты ранцавых агнямётаў чырвонаармеец Марозаў Аляксандр у ноч на 8 красавіка 1945 года каля сталіцы Усходняй Прусіі горада Кёнігсберга падавіў дзве агнявыя кропкі ворага разам з разлікамі і падбіў штурмавую гармату «Фердынанд». У гэтым баі быў паранены, але поля бою не пакінуў.

Загадам па 70-й стралковай дывізіі № 059 ад 21 красавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

У 1945 годзе старшыня Марозаў А. К. дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у горадзе Віцебску.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ССР ад 19 жніўня 1955 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 жніўня 1955 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавння ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Марозаў Аляксандр Кліменцьевчі пераўзнагароджаны Ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.

Заслужаны ветэран, які стаў кавалерам ордэна Славы трох ступеняў больш чым праз тры дзесяцігоддзі пасля заканчэння вайны, працаваў на Віцебскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў. Памёр 9 верасня 1984 года

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расонскім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім павеце
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня