wd wp Пошук:

Аляксандр Дэспла

Алякса́ндр Мішэ́ль Жэра́р Дэспла́ (фр.: Alexandre Michel Gérard Desplat [a.lɛk.sɑ̃dʁ dɛs.pla][4]; 23 жніўня 1961, Парыж, Францыя) — французскі кінакампазітар, лаўрэат шматлікіх узнагарод у галіне кінамузыкі. Двухразовы лаўрэат прэміі «Оскар» за фільмы «Гатэль „Гранд Будапешт“» і «Форма вады», а таксама сяміразовы намінант на гэтую прэмію за фільмы «Каралева», «Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана», «Неверагодны містар Фокс», «Прамова караля», «Арго», «Філамена» і «Гульня ў імітацыю». Двухразовы лаўрэат прэміі «Залаты глобус» за музыку да фільмаў «Размаляваная вуаль» і «Форма вады». Восем разоў узнагароджваўся «Сусветнай прэміяй саўндтрэкаў»: пяць разоў як кінакампазітар года (2007, 2009, 2010, 2011 і 2014)[5] і тройчы як аўтар найлепшага саўндтрэка (2009, 2010 і 2014)[6].

Біяграфія

Аляксандр Дэспла нарадзіўся 23 жніўня 1961 года. Яго бацька-француз і маці-грачанка пазнаёміліся, калі разам вучыліся ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.[7] Неўзабаве пасля вяселля маладыя пераехалі ў Францыю, дзе і з’явіўся на свет Аляксандр. У Аляксандра ёсць дзве старэйшыя сястры: Мары-Крысцін (Кікі) Дэспла і Разалінда Дэспла.

Ужо ва ўзросце пяці год Аляксандр навучыўся іграць на фартэпіяна[8], а неўзабаве асвоіў трубу і флейту. Музыка стала неад’емнай часткай жыцця Аляксандра з ранняга дзяцінства, і гэта падштурхнула яго да выбару музычнай кар’еры. Вучоба ў Францыі, а затым у ЗША паспрыяла станаўленню яго музычнага густу. Інтарэсы Дэспла ахоплівалі вялікі абсяг музычных жанраў, ад французскай класікі пачатку XX стагоддзя, у прыватнасці музыка Равэля і Дэбюсі, да сучаснага джаза і паўночнаамерыканскай і афрыканскай музыкі.[9] Дэспла імкнуўся не выпускаць з віду ніводнай падзеі ў свеце музыкі, пастаянна ўдасканальваючы ўласны стыль і манеру выканання.

Дэбют Аляксандра Дэспла як кінакампазітара адбыўся ў 1986 годзе, калі яму прапанавалі заняцца музычным афармленнем французская кінастужкі «Ki lo sa?». Паспяхова дэбютаваўшы, Дэспла працягнуў пісаць музыку да фільмаў у Францыі. Вялікі прарыў у кар’еры Аляксандра Дэспла адбыўся ў 2003 годзе, калі ён напісаў музыку для фільма «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай».[9][10]

Дэспла не абмяжоўваецца стварэннем інструментальных кампазіцый для кіно. Ён таксама піша песні, музыку для тэатральных пастановак. Яго найлепшыя сімфоніі можна пачуць у выкананні Лонданскага сімфанічнага аркестра, Каралеўскай філармоніі, Мюнхенскага сімфанічнага аркестра. Апроч напісання і выканання музыкі, Дэспла займаецца выкладаннем. У свой час ён праводзіў майстар-класы ў Парыжскім універсітэце і ў Каралеўскім музычным коледжы ў Лондане. Яго майстар-класы адбываліся і ў межах значных міжнародных кінафестываляў. Так 19 мая 2012 года ён правёў майстар-клас на тэму «Асабістая гісторыя музыкі да фільма» на 65-ым Канскім кінафестывалі.[11]

На сённяшні дзень Аляксандр Дэспла лічыцца адным з самых запатрабаваных кінакампазітараў свету.

Выбраная фільмаграфія

ГодФільм
2003«Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»
2006«Каралева»
2006«Размаляваная вуаль[en]»
2007«Залаты компас»
2008«Ларга Вінч[en]»
2008«Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана[en]»
2009«Шэры[en]»
2009«Коко да Шанэль[en]»
2009«Джулі і Джулія[en]»
2009«Неверагодны містар Фокс»
2009«Сага змяркання: Маладзік[en]»
2010«Прывід пяра»
2010«Прамова караля»
2010«Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1»
2011«Ларга Вінч II: Змова ў Бірме[en]»
2011«Дачка землякопа[en]»
2011«Дрэва жыцця»
2011«Лепшае жыццё[en]»
2011«Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2»
2011«Сакавіцкія іды[en]»
2011«Разня»
2011«Жудасна гучна і бязмежна блізка[en]»
2012«Каралеўства ўзыходзячага месяца»
2012«Іржа і косць[en]»
2012«Рэальнасць[en]»
2012«Рэнуар[en]»
2012«Аперацыя „Арго“»
2012«Захавальнікі сноў[en]»
2012«Трыццаць хвілін пасля поўначы[en]»
2013«Венера ў футры»
2013«Зулу[en]»
2013«Марыус[en]»
2013«Філамена»
2014«Паляўнічыя за скарбамі[en]»
2014«Гатэль „Гранд Будапешт“»
2014«Гадзіла[en]»
2014«Гульня ў імітацыю»
2014«Нязломны[en]»
2015«Усё будзе добра[en]»
2015«Казка казак[en]»
2017«Валерыян і горад тысячы планет»
2017«Форма вады»
2017«Віды пад пагрозай знікнення[fr]»
2017«Субурбікон[en]»
2018«Востраў сабак»

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135383862 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Alexandre Desplat // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135383862 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. «У арыгінале s у прозвішчы вымаўляецца» Eric Libiot. Alexandre Desplat, films en noires et blanches(фр.)  (14 сакавіка 2015). Праверана 5 сакавіка 2018.
  5. Film Composer of the Year(англ.)  (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Сусветнай прэміі саўндтрэкаў». Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  6. Alexandre Desplat — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 19 кастрычніка 2019.
  7. Jon Burlingame. Thinking in Colors and Textures, Then Writing in Music(англ.)  (7 студзеня 2007). Праверана 5 сакавіка 2018.
  8. Hischak, Thomas S. (2015-04-16) (in ar). The Encyclopedia of Film Composers. Rowman & Littlefield. ISBN 978-1-4422-4550-1. https://books.google.com/books?id=Xz99CAAAQBAJ.
  9. 1 2 Biography (нявызн.) . Праверана 5 сакавіка 2018.
  10. How Alexandre Desplat creates a film score in three weeks – BBC News(англ.) . BBC News. Праверана 5 сакавіка 2018.
  11. Three film Masterclasses at the Festival de Cannes 2012(англ.) . Афіцыйны сайт Канскага кінафестывалю (30 красавіка 2012). Праверана 5 сакавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшую музыку
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінакампазітары Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кампазітары Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных