wd wp Пошук:

Аляксандр Грын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грын.

Аляксандр Грын (руск.: Александр Грин, сапр. імя Аляксандр Сцяпанавіч Грыне́ўскі; 23 жніўня 1880 — 8 ліпеня 1932) — рускі і савецкі пісьменнік, празаік, прадстаўнік рамантычнага рэалізму. Сам сябе адносіў да сімвалістаў.

Паходжанне

Бацька — Стэфан Яўсеевіч Грынеўскі (1843—1914), удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага 1863—64 гадоў, паходзіў са шляхты Дзісенскага павета Віцебскай губерні. Пасля адбыцця высылкі пасяліўся ў Вяцкай губерні, дзе пабраўся шлюбам[9][10] Маці — Ганна Сцяпанаўна Ляпкова.

Біяграфічныя звесткі

Аляксандр Грын шмат вандраваў па Расіі; неаднойчы арыштоўваўся, быў у ссылцы. У 1919 годзе знаходзіўся ў Віцебску.

Першае апавяданне «Заслуга радавога Панцялеева» (1906) было канфіскавана і знішчана. Напісаў больш за 350 апавяданняў, аповесцей, вершаў, паэм, сатырычных мініяцюр.

Творчасць

Апублікаваў зборнік «Славутая кніга» і «Здарэнне на вуліцы Пса» (1915), «Шукальнік прыгод» і «Трагедыя пласкагор’я Суан» (1916). Прозвішча «Грынеўскі» змяніў на псеўданім «Грын» у 1907 годзе.

А. Грын стварыў свой непаўторны свет, авеяны рамантыкай прыгод, і засяліў яго мужнымі, высакароднымі і свабоднымі людзьмі. У яго творах арганічна пераплецены рэальнасць і невычэрпная фантазія, якая адлюстравала вечную мару пра чалавечае шчасце. Да найбольш папулярных належаць аповесць «Пунсовыя ветразі» (1923, экранізавана ў 1961), раманы «Бліскучы свет» (1924, экранізаваны ў 1984), «Залаты ланцуг» (1925), «Бягучая па хвалях» (1928, экранізаваны ў 1967), «Дарога нікуды» (1930) і інш.

Яго творчасць доўгі час замоўчвалася і набыла новае прызнанне ў 1960-я гады.

Выбраная бібліяграфія

Экранізацыі і інсцэнізацыі

Асобныя творы экранізаваны.

У 2013 годзе Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр паставіў на сваёй сцэне балет «Асоль» як творчую інтэрпрэтацыю «Пунсовых ветразей»[11].

Зноскі

  1. Русакова А. Ф. Грин // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2. — С. 386–387.
  2. Alexander Grin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  4. Internet Speculative Fiction Database — 1995.
  5. Русакова А. Ф. Грин Александр Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 7 : Гоголь — Дебит. — С. 334–335. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  7. Русакова А. Ф. Грин Александр Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 7 : Гоголь — Дебит. — С. 334–335. Праверана 28 верасня 2015.
  8. Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1964. — Т. 2.
  9. Артыкул Ларысы Цімошык «Асоль, рамантычная дзяўчына. Па-беларуску рамантычная…», газета «Звязда», 12.01.2013
  10. Артыкул “Беларускія карані «Асоль», газета «Аргументы и факты в Белоруссии». — 2013. — 16 студзеня. — С. 25.
  11. Артыкул пра балет «Асоль» на сайце Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ад раку страўніка
Катэгорыя·Памерлі 8 ліпеня
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Крыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вяцкай губерні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных