wd wp Пошук:

Аляксандр Генадзевіч Анюкоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алякса́ндр Гена́дзевіч Анюко́ў (руск.: Александр Геннадьевич Анюков; нар. 28 верасня 1982, Куйбышаў) — расійскі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за санкт-пецярбургскі «Зеніт». Заслужаны майстар спорту Расіі (2008).

Пяціразовы чэмпіён Расіі ў складзе «Зеніта», чатырохкратны ўладальнік Суперкубка Расіі, ўладальнік Кубка Расіі (2010), Кубка УЕФА і Суперкубка УЕФА (2008). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2008 года.

Клубная кар’ера

«Крылы Саветаў»

Футболам пачаў займацца услед за сваім старэйшым братам прафесійным футбалістам Аляксеем. У шэсць гадоў пачаў наведваць футбольную секцыю. У складзе «самарцаў» быў чэмпіёнам расійскай дзіцячай футбольнай лігі ў 1994 і 1995 годзе. Сезон 2000 года пачаў ў другім дывізіёне ў складзе «Крылаў Саветаў-2», выступаючы на пазіцыі лібера. З гэтага сезона абаронца спадабаўся Аляксандру Тарханаву і стаў трэніравацца з асноўным складам самарскага клуба, а 10 верасня 2000 года ўпершыню згуляў у галоўнай камандзе ў Сочы ў кубкавай сустрэчы супраць «Жамчужыны» (1:0).

У чэмпіянатах краіны дэбютаваў 14 кастрычніка 2000 году ў матчы супраць «Зеніта» (0:1). За самарскі клуб правёў 71 матч чэмпіянату Расіі, забіў 3 галы.

«Зеніт»

У «Зеніт» перайшоў у ліпені 2005 года, калі самарскі клуб знаходзіўся ў крызіснай сітуацыі. Угаворы кіраўніцтва і асабістыя звароты віцэ-губернатара да іграка не пахіснулі жадання змяніць становішча і пераехаць у Пецярбург.

У чэрвені 2019 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб Сяргей Семака ў «Зеніце»[5]. Аднак, у ліпені вырашыў вярнуцца на поле і на правах арэнды далучыўся да «Крылаў Саветаў»[6].

У маі 2020 года канчаткова завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкую і маладзёжную зборныя Расіі, з 2004 года рэгулярна запрашаўся ў галоўную каманду краіны.

Дасягненні

Клубныя

«Зеніт»

Міжнародныя

Расія

Зноскі

  1. Aleksandr Anyukov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ALEXANDER ANYUKOV // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Alexander Anyukov // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Колькасць матчаў у зборнай прыведзеная з улікам таварыскай гульні Расія — Літва (0:0), згулянай 29 мая 2012 і не ўключанай у рэестр афіцыйных матчаў ФІФА
  5. Сергей Семак: «Обязанности Анюкова мы обозначим в процессе». by.tribuna.com.
  6. Анюков возобновил карьеру и перешел в «Крылья». by.tribuna.com.

Спасылкі

Папярэднік:
Анатоль Цімашчук
Канстанцін Зыранаў
Даменіка Крышыта
Капітан «Зеніта» (СПб)
2009 — 2012
2014
2018 — 2019
Пераемнік:
Вячаслаў Малафееў
Дані
Браніслаў Іванавіч
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Расіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў-2 Самара
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Расіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самары