wd wp Пошук:

Аляксандр Васілевіч Сідарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сідарэнка. Аляксандр Васілевіч Сідар́энка[1] (укр.: Олександр Васильович Сидоренко; 19 кастрычніка 1917 — 23 сакавіка 1982) — савецкі геолаг, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, доктар геолага-мінералагічных навук (1952), акадэмік Акадэміі навук СССР (1966), віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук СССР (1975—1982).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Новамікалаеўка Старабельскага павета Харкаўскай губерні. Скончыў рабфак. Паступіў на геалагічны факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1940 годзе. Працаваў асістэнтам на кафедры мінералогіі і вучыўся ў аспірантуры[2]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт. Удзельнік Сталінградскай бітвы. Быў цяжка паранены і пасля лячэння кароткі час выкладаў у 1-м Ленінградскім артылерыйскім вучылішчы імя Чырвонага Кастрычніка[2]. Пасля дэмабілізацыі ў 1943 годзе працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела карысных выкапняў Геалагічнага інстытута Туркменскага аддзялення Акадэміі навук СССР. У 1950 годзе быў прызначаны намеснікам Старшыні Прэзідыума Кольскага філіяла Акадэміі навук СССР у Апатытах, у 1952 годзе стаў старшынёй Прэзідыума[2].

У 1952 годзе А. В. Сідарэнка абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «К минералогии и геохимии континентальных толщ пустыни Каракум», у 1953 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР[2]. У 1955—1959 гадах займаў пасаду дырэктара Геалагічнага інстытута Кольскага філіяла АН СССР.

З 1961 года А. В. Сідарэнка ў Маскве. У 1961—1963 гадах на пасадзе першага намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў РСФСР па каардынацыі навукова-даследчых работ, у 1962—1963 гадах — Міністр геалогіі і аховы нетраў СССР, у 1963—1965 гадах — старшыня Дзяржаўнага геалагічнага камітэта — міністр СССР, у 1965—1975 гадах — Міністр геалогіі СССР[2]. Адначасова ў 1962—1976 гадах загадваў лабараторыяй літалогіі старажытных асадкава-метаморфізаваных тоўшч Геалагічнага інстытута АН СССР[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы па працэсах мінералаўтварэння ва ўмовах пустыні і тундры, літалогіі старажытных метамарфічных парод, заканамернасцях працэсаў гіпергенезу, асадкавай геалогіі дакембрыю[1]. Сфармуляваў гісторыка-геалагічны прынцып аналізу прыродных з’яў, які разглядае геалагічную гісторыю Зямлі ад архея да кайнозоя як адзіны бесперапынна-перарывісты працэс[3]. Член Усесаюзнага мінералагічнага таварыства з 1947 года.

Па ініцыятыве А. В. Сідарэнкі былі створаны Усесаюзны навукова-даследчы інстытут эканомікі мінеральнай сыравіны і геолагаразведачных работ (Масква), Усесаюзны інстытут сінтэзу мінеральнай сыравіны (Аляксандраў), Усесаюзны інстытут марской геалогіі і геафізікі (Рыга), Навукова-даследчы інстытут марской геафізікі (Краснадар), навукова-вытворчыя аб’яднанні «Севморгео» (Ленінград) і «Южморгео» (Краснадар), праведзены Усесаюзныя нарады геолагаў па асадкавай геалогіі дакембрыю ў Петразаводску (1963), Апатытах (1964) і Кіеве (1965)[2]. Прымаў удзел у рабоце XX (Мексіка, 1956), XXI (Данія, 1960), XXV (Аўстралія, 1976) сесій Міжнароднага геалагічнага кангрэса[2].

Пад непасрэдным кіраўніцтвам А. В. Сідарэнкі быў ажыццёўлены шэраг мер, накіраваных на развіццё даследаванняў у новых перспектыўных напрамках, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы геалагічных вытворчых арганізацый, эксперыментальнай базы інстытутаў і творчых сувязяў навукі з вытворчасцю. Шмат часу ён удзяляў паляпшэнню каардынацыі даследаванняў ў інстытутах Міністэрства геалогіі, Акадэміі навук СССР і акадэмій навук саюзных рэспублік і ў вышэйшых навучальных установах.

У розны час займаў пасады намесніка галоўнага рэдактара часопіса «Весткі Карэльскага і Кольскага філіялаў АН СССР» (1957—1959), члена рэдакцыйнай калегіі часопіса «Літалогія і карысныя выкапні» (1963—1967), галоўнага рэдактара выдання «Геалогія СССР», члена рэдакцыйнай калегіі часопіса «Весці Акадэміі навук СССР. Серыя геалагічная», галоўнага рэдактара выдання «Гідрагеалогія СССР», галоўнага рэдактара выдання «Геалагічная будова СССР і заканамернасці размяшчэння карысных выкапняў»[2].

Выбіраўся дэлегатам XXIII, XXIV, XXV, XXVI з’ездаў КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7—10 скліканняў.

Узнагароды і званні

Ушанаванне памяці

У гонар А. В. Сідарэнкі названы мінерал сідарэнкіт[4][5] (руск.) , від водарасцяў Murmania sidorenkia Lubtsov, 1979, праспект у горадзе Апатыты. У 1983 годзе ў гонар акадэміка А. В. Сідарэнкі Пошта СССР выпусціла марку з яго партрэтам. На будынку Інстытута літасферы і дома, у якім жыў А. В. Сідарэнка ў Маскве, будынку Геалагічнага інстытута КНЦ РАН у Апатытах устаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Сидоренко Александр Васильевич, (1917—1982), геолог, академик АН СССР (1966), вице-президент АН СССР (1975—1982) // Архивы РАН (руск.)
  3. ВСЭ
  4. Каталог Минералов (руск.)
  5. Webmineral.ru

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (46):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старабельскім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Дэлегаты XXIV з’езда КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалямі РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Дэлегаты XXVI з’езда КПСС
Катэгорыя·Геолагі СССР
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Дэлегаты XXIII з’езда КПСС
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Дэлегаты XXV з’езда КПСС
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Алжыры
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Дактары геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Міністры СССР
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»