wd wp Пошук:

Аляксандр Васілевіч Друкер

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Друкер.

Аляксандр Васілевіч Друкер, пры нараджэнні Аляксандр Вільгельм Эміль Друкер (руск.: Александр Вильгельм Эмиль Друкер; 13 (26) верасня 1853, Рыга — 6 (19) студзеня 1917, Петраград) — вядомы рускі архітэктар[1].

Біяграфія

Будынак Сялянскага пазямельнага банка ва Уфе. Пасля 1911

Нарадзіўся ў Рызе, але ў 1868 выехаў разам з бацькамі ў Германію, дзе пасля заканчэння рэальнага вучылішча г. Гановера асвойваў асновы прафесіі ў розных будаўнікоў і архітэктараў (як практыкант і памочнік), а ў 1873—1876 гг. вучыўся ў Будаўнічым вучылішчы г. Ідштайна, затым працягнуў навучанне вольным слухачом ў палітэхнікумах Мюнхена і Гановера[1].

У 1878 г. вярнуўся ў Рыгу, у 1885 перасяліўся ў Санкт-Пецярбург. У якасці памочніка архітэктара займаўся будаўніцтвам рэлігійных будынкаў, жылых і фабрычных будынкаў. У 1890 г. вытрымаў пры тэхнічнай-будаўнічым камітэце МУС належнае выпрабаванне і стаў выконваць абавязкі архітэктара па вольным найме пры доме Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнага конназаводства (1890—1903), пры доме Дваранскага зямельнага банка(руск.) бел. (1897—1915). Быў ганаровым членам Санкт-Пецярбургскага Савета дзіцячых прытулкаў Ведамства устаноў імператрыцы Марыі(руск.) бел. (1901—1912), па яго праектах будаваліся сіроцкія прытулкі ў Царскім Сяле і Паўлаўску[1].

У 1913 г. быў падараваны кавалерам ордэна Св. Ганны III ступені, набыўшы правы асабістага дваранства(руск.) бел.. У сувязі з дрэнным здароўем падаў прашэнне аб звальненні ад пасады і быў звольнены з 1 сакавіка 1914 года[1]. Збіраўся пераехаць у Сочы.

Пахаваны на Волкаўскіх евангелічна-лютэранскіх могілках в Петраградзе.

Быў жанаты з Сафіяй Крысцінай Бертэ народжанай Шаар, з якою меў пецярых дзяцей — Бруна (1878—1942), Альберт (1879—1917), Эрна (1881—1942), Кацярына (1884—1980), Сафія (1893—1942).

Творчасць

г. Магілёў. Будынак пазямельна-сялянскага банка. 1903-14. Фота да 1917 года
Уваход у Будынак Сялянскага пазямельнага банка ва Уфе

Як архітэктар пры Дваранскім зямельным банку, А. В. Друкер часта выязджаў у камандзіроўкі ў розныя гарады краіны па пытаннях набыцця, перабудовы, рамонту і будаўніцтва будынкаў. Пабудаваныя па яго праектах архітэктурныя аб’екты захаваліся ў Магілёве, Самары, Уфе і іншых гарадах[1].

У сакавіку 1907 г. у сувязі з хваробай архітэктара А. К. Гамерштэта быў прызначаны выконваючым абавязкі архітэктара Імператарскай Акадэміі навук, а з 1 снежня 1907 года вызначаны на штатную пасаду[1].

Займаўся надбудовай флігеля Кунсткамеры ў Таможанным завулку(руск.) бел. (1909)[1].

У 1907—1909 гг. па праекце архітэктара Друкера на Елізавецінскай вуліцы(руск.) бел. для Прытулку Елізаветы і Марыі(руск.) бел. быў пабудаваны новы трохпавярховы будынак з чырвонай цэглы. Будаўніцтва ажыццёўлена інжынерам Г. А. Бярншэйнам. Прытулак быў адкрыты 29 верасня 1909 года[2][3].

У культуры

Будынак пазямельна-сялянскага банка ў Магілёве на аверсе грашовай купюры Рэспублікі Беларусь

Выява будынка пазямельна-сялянскага банка ў Магілёве змяшчаецца на беларускай банкноце вартасцю ў 200 000 рублёў[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Архитектор Александр Вильгельм Эмиль Друкер Архівавана 28 верасня 2016. (руск.)
  2. Януш Б. В. Неизвестный Павловск. Последние владельцы (1892—1917). — Изд. дом КОЛО, Санкт-Петербург, 2006, с. 79
  3. Фота Прытулку Елізаветы і Марыі
  4. «Пагоня» вяртаецца на грошы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рызе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Волкаўскіх могілках
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»