wd wp Пошук:

Аляксандр Апанасавіч Жук

Аляксандр Апанасавіч Жук (19181983) — генерал-маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Аляксандр Жук нарадзіўся 31 снежня 1918 года ў вёсцы Веска (цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Вучыўся ў Мінскім тарфяным тэхнікуме. У 1934 годзе Жук быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1937 годзе ён скончыў Мінскае пяхотнае вучылішча, у 1942 годзе — курсы «Стрэл». З сакавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Заходнім, Калінінскім, Данскім, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім, 1-м і 2-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы, у тым ліку гарадоў Новагеоргіеўск(руск.) бел. і Пшасныш. Да вясны 1945 года падпалкоўнік Аляксандр Жук камандаваў 342-м стралковым палком 136-й стралковай дывізіі(руск.) бел. 70-й арміі(руск.) бел. 2-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час баёў у Германіі[1].

18—20 красавіка 1945 года Жук арганізаваў фарсіраванне свайго палка праз Ост - і Вест-Одэр. Замацаваўшыся на захопленым плацдарме ў раёне населенага пункта Шэнінген (цяпер — Камянец на поўдзень ад Шчэціна), полк пашырыў яго, блакаваўшы магістраль, што спрыяла паскарэнню наступу савецкіх войскаў на гэтым участку[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за «умелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» падпалкоўнік Аляксандр Жук быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 7486[1].

Пасля заканчэння вайны Жук працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. У 1959 годзе ў званні генерал-маёра ён быў звольнены ў запас. Жыў у Маскве, працаваў у адным з маскоўскіх НДІ. Памёр 18 ліпеня 1983 года, пахаваны на Кунцаўскіх могілках Масквы[1].

Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава(руск.) бел. 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Аляксандр Апанасавіч Жук на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-японскай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава III ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня