wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Шагойка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Шагойка (нар. 27 ліпеня 1980, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Іслач».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў Мінску, потым гуляў у Бабруйску і Гомелі, правёў два сезона на Украіне.

З 2010 года выступаў за бабруйскую «Белшыну», з 2011 года з’яўляўся яе капітанам. У камандзе звычайна выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У снежні 2013 падоўжыў кантракт з «Белшынай» на два гады[3]. Выдатна правёў сезон 2015, у якім адгуляў ад пачатку да канца ўсе матчы чэмпіянату, дапамог «Белшыне» заняць высокае чацвёртае месца, а сам з 8 галявымі перадачамі стаў адным з найлепшых асістэнтаў чэмпіянату.

У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» плануе развітацца з большай часткай ігракоў, у тым ліку і Шагойкам[4]. 4 лютага было абвешчана аб пераходзе абаронцы ў «Іслач»[5]. У складзе «Іслачы» стаў асноўным апорным паўабаронцам, па выніках сезона быў прызнаны найлепшым іграком каманды[6].

У студзені 2017 года цікавасць да Шагойкі праяўляў «Слуцк», аднак абаронца падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[7]. У сезоне 2017 заставаўся іграком асновы, спачатку ў якасці апорнага паўабаронцы, пазней стаў гуляць у абароне. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з клубам яшчэ на год[8]. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, а са жніўня часцей стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[9].

Міжнародная кар’ера

Правёў чатыры гульні ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера

У лютым 2020 года завяршыў кар’еру і стаў трэнерам у юнацкай (U-14) зборнай Беларусі[10]. Пазней узначальваў таксама каманду 2005 года нарадэжння ў Акадэміі АБФФ.

У ліпені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Іслачы»[11].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1998Д3РэалБеларусь10
1999Д1БелшынаБеларусь181
2000Д1БелшынаБеларусь250
2001Д1БелшынаБеларусь203
2002Д1БелшынаБеларусь230
2003Д1ГомельБеларусь290
2004Д1ГомельБеларусь270
2005Д1ГомельБеларусь252
2006Д1ГомельБеларусь240
2007Д1ГомельБеларусь250
2007/2008 (2)Д1КрыўбасУкраіна110
2008/2009Д1КрыўбасУкраіна180
2009 (2)Д1ГомельБеларусь110
2010Д1БелшынаБеларусь60
2011Д1БелшынаБеларусь320
2012Д1БелшынаБеларусь270
2013Д1БелшынаБеларусь290
2014Д1БелшынаБеларусь291
2015Д1БелшынаБеларусь261
2016Д1ІслачБеларусь256
2017Д1ІслачБеларусь270
2018Д1ІслачБеларусь270
2019Д1ІслачБеларусь190

Зноскі

  1. Aleksandr Shagojko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Shahoyka // FBref.com
  3. Шагойко на два года продлил контракт с “Белшиной”
  4. Александр Шагойко: “Странные вещи в “Белшине” происходят”
  5. Александр Шагойко стал игроком “Ислочи”
  6. “Ислочь” назвала Шагойко лучшим игроком сезона
  7. Александр Шагойко продлил контракт с “Ислочью”
  8. Шагойко продлил контракт с “Ислочью”
  9. Шагойко покинул “Ислочь”
  10. Шагойко завершил карьеру
  11. Александр Шагойко стал ассистентом Артема Радькова в “Ислочи”
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына-2
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта