У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кеда. Аляксандр Аляксандравіч Кеда (нар. 30 лістапада 1956, в. Турэц, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі оперны спявак (бас). Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2003).
Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1980, клас дацэнта С. Асколкава). З 1980 года — саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Сярод партый:
З трупай тэатра гастраляваў у Германіі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Партугаліі, Швейцарыі, Тайландзе.
Паводле водгукаў крытыкі, валодае прыгожым моцным голасам яркага тэмбру, вялікім сцэнічным абаяннем і тэмпераментам. Схільны да руплівай працы над вобразам, што асабліва выразна праяўляецца ў выяўленні нюансаў характараў. Артыстызм спевака знайшоў найбольшае раскрыццё ў партыях глыбока нацыянальных (Дубатоўк). Валодае разнастайным оперным і камерным рэпертуарам.