wd wp Пошук:

Аляксандра Марыяна Весялоўская

Аляксандра Марыяна Весялоўская (польск.: Aleksandra Marianna Wiesiołowska; ? — 14 верасня 1645) — жонка Крыштафа Весялоўскага, дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, маршалка вялікага літоўскага16351637).

Біяграфія

Прадстаўніца польскага дваранскага роду Сабескіх герба Яніна, узыходзячага да XVI стагоддзя, дачка польскага магната, ваяводы люблінскага Марака Сабескага (1549/15501605) ад першага шлюбу з Ядзвігай Снапкоўскай.

Выйшла замуж за тады крайчага вялікага літоўскага Крыштафа Весялоўскага.

Шлюб быў бяздзетны. Муж і жонка выхавалі пляменніцу Аляксандры прыёмную дачку Грызельду Вадынскую, будучую жонку Яна Станіслава Сапегі, маршалка вялікага літоўскага1621).

У 1634 годзе Аляксандра Марыяна разам з мужам на свае сродкі заснавалі касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак у Гродне.

Пасля смерці мужа ў 1637, Аляксандра Марыяна ўступіла ў заснаваны ёю манастыр, у якім служыла ў якасці ігуменні.

У гродзенскім касцёле Дабравешчання Найсвяцейшай Панны Марыі знаходзіўся яе партрэт у адзенні манашкі, які цяпер разам з партрэтам мужа Крыштафа Весялоўскага і прыёмнай дачкі Грызельды Вадынскай (Сапегі) захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Партрэты Крыштафа Весялоўскага, Грызельды Вадынскай (Сапегі) і Аляксандры Марыяны Весялоўскай (з Сабескіх) на паштовай марцы Беларусі. 2007 г.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Весялоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Сабескія
Катэгорыя·Постаці Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Весялоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Род Сабескіх
Катэгорыя·Манашкі
Катэгорыя·Памерлі ў 1645 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVI стагоддзі