wd wp Пошук:

Аль-Мусаўварат ас-Суфра

Мусаўварат ас-Суфра (араб. المصورات الصفراء‎‎) — археалагічны помнік на поўначы Судана. Уяўляе храмавы комплекс, пабудаваны паміж 300 г. да н. э. і 350 г. н. э. У 2011 г. разам з археалагічнымі помнікамі Мероэ і Нака ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Даследаванне

Першая ўзгадка пра старажытны храмавы комплекс была зроблена ў 1822 г. Прафесійныя археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1960 г. У 2017 г. пры фінансавай падтрымцы Катара быў распрацаваны праект кансервацыі старажытных пабудоў.

Прызначэнне

Падобна помніку Нака, Мусаўварат ас-Суфра месціцца адносна далёка ад Ніла прыкладна за 25 км ад берага у даліне каля аднайменнага пясчанікавага хрыбта. У перыяд Напаты тут было пабудавана вялікае сховішча для вады дыяметрам каля 250 м. Аднак большая частка пабудоў пачала ўзводзіцца пазней пры кушыцкім валадары Арнехамані (235 — 218 гг. да н. э.). Археолагамі не выяўлена сталых жылых пабудоў, таму мяркуецца, што Мусаўварат ас-Суфра з’яўляўся рытуальным цэнтрам мераіцкага бога Апедэмака. У надпісах на храмавых сценах ён узгадваецца як валадар даліны.

Археалагічныя аб’екты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нубія
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Судане
Катэгорыя·Археалогія ў Судане
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта