wd wp Пошук:

Аль-Андалус

Тэрытарыяльны падзел Іберыйскага паўвострава каля 1031 г. ?

Аль-А́ндалус (араб. الأندلس‎‎) — назва, пад якой была вядомая Мусульманская Іспанія — тэрыторыя Пірэнейскага паўвострава ў часы мусульманскага валадарства ў Сярэднявеччы (7111492). Часам ужывалася як агульнае абазначэнне ўсіх дзяржаў рэгіёна, незалежна ад іх рэлігійна-палітычнай прыналежнасці. Этымалагічна не зусім надзейна звязваецца з імем народа вандалаў, якія некалі пражывалі на гэтай тэрыторыі; ад яго паходзіць іспанская назва Андалусія, якая замацавалася за землямі Паўднёвай Іспаніі, якія складалі ядро найбуйнейшых мусульманскіх дзяржаў паўвострава. Апошняй мусульманскай дзяржавай на тэрыторыі Іспаніі быў Гранадскі эмірат, заваяваны хрысціянамі ў 1492 годзе. У XV стагоддзі Рэканкіста была завершана і хрысціяне пачалі ўварванне на мусульманскія тэрыторыі Паўночнай Афрыкі, а таксама пошукі новых земляў для заваявання за Акіянам.

Гісторыя

Пасля ўварвання арабаў і бербераў і падзення каралеўства вестготаў (711), Аль-Андалус складаў частку Амеядскога халіфата, а затым утварыў самастойны Кордаўскі эмірат, які пасля стаў халіфатам, з цэнтрам у Кордаве. У 1031 годзе халіфат распаўся на мноства дробных дзяржаў (тайфа). З уздымам хрысціянскіх каралеўстваў на поўначы паўвострава назва Аль-Андалус усё часцей ужывалася да кантралюемай мусульманамі тэрыторыі, якая няспынна змяншалася. Пры гэтым мусульмане складалі не больш за траціну насельніцтва мусульманскай Іспаніі, у якой пражывала значная колькасць хрысціян і яўрэяў. Узяцце Гранады войскамі Каталіцкіх каралёў (1492) ліквідавала апошнюю ісламскую дзяржаву на паўвостраве. Значнае мусульманскае насельніцтва падверглася (галоўным чынам, гвалтоўнаму) хрышчэнню (марыскі). Напачатку XVII стагоддзя нашчадкі хрышчоных арабаў і маўраў падвергліся пагалоўнаму выгнанню з краіны разам з рэшткамі нехрышчоных.

Этнасацыяльныя групы насельніцтва Пірэнейскага паўвострава ў мусульманскай Іспаніі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гісторыя Партугаліі
Катэгорыя·Аль-Андалус
Катэгорыя·Гісторыя Іспаніі
Катэгорыя·Гісторыя ісламу
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Пірэнейскага паўвострава