wd wp Пошук:

Амеядскі халіфат

Амеядскі халіфа́т (араб. الخلافة الأموية‎‎) або Дама́скі халіфа́т — феадальная дзяржава, якая існавала з 661 па 750 год. Кіруючая дынастыя — Амеяды. Сталіца знаходзілася ў Дамаску. Глава дзяржавы — халіф, у руках якога была сканцэнтравана духоўная і свецкая ўлада, якая перадавалася па спадчыне. Афіцыйная мова — арабская. Валюта — залаты дынар і сярэбраны дырхем[1].

Гісторыя

Амеядскі халіфат працягнуў заваявальную палітыку Праведнага халіфата і заваяваў Паўночную Афрыку, частку Пірэнейскага паўвострава, Сярэднюю Азію, Сінд, Табарыстан і Джурджан[1].

Вярхоўным уласнікам усіх земляў халіфата выступала дзяржава, у распараджэнні якой знаходзіўся зямельны фонд заваяваных, канфіскаваных або тых, што пераходзілі ва ўласнасць дзяржавы пасля смерці ўладальніка, які не меў прамога спадчынніка. Дзяржава спаганяла з землеўладальнікаў паземны падатак (ушр і харадж)[1].

Для цэнтралізацыі дзяржавы была адноўлена паштовая служба, створана цэнтральная казна і дзяржаўны архіў (дыван аль-хацім). Масавы пераход у іслам заваяваных народаў і працэс канцэнтрацыі ў руках мусульман земляў, якія належалі мясцоваму немусульманскаму насельніцтву, прывялі да рэзкага памяншэння дзяржаўных даходаў. У 700 годзе намесніка Ірака Хаджадж ібн Юсуф (694—714) апублікаваў закон, паводле якога новазвернутыя мусульмане не вызваляліся ад выплаты джызьі, а зямлі, якія перайшлі да мусульман, не вызваляліся ад выплаты хараджа. Гэта палажэнне было адменена халіфам Умарам ібн Абдул-Азізам у 718—719 гадах. Пераемнікі халіфа Умара аднавілі палітыку яго папярэднікаў, што выклікала новую хвалю антыамеядскіх выступленняў. У выніку паўстання пад кіраўніцтвам Абу Мусліма ўлада перайшла да Абасідаў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 СГЭ, 1961—1976

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арабскі халіфат
Катэгорыя·Гісторыя Сірыі
Катэгорыя·Зніклі ў 750 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 661 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Ірака
Катэгорыя·Амеяды
Катэгорыя·Гісторыя Егіпта