wd wp Пошук:

Кордаўскі эмірат

Кóрдаўскі эмірáт (ісп.: Emirato de Córdoba, араб. إمارة قرطبة ‎‎) — ісламская дзяржава ў сярэднявечнай Іспаніі (756929). Заснавана нашчадкам Амеядаў Абд ар-Рахманам I, які ў 756 годзе прыняў тытул эміра.

Іспанія да стварэння Амеядскага эмірата

Пасля хуткага мусульманскага заваявання Іберыйскага паўвострава ў 711718 гадах, была створана правінцыя, якая ўваходзіла ў Амеядскі халіфат. Рэзідэнцыяй яе кіраўнікоў, якія насілі тытул «валі» ці «эмір», стаў горад Кордава. Першапачаткова іспанскі эмір прызначаўся афрыканскім намеснікам, а той падпарадкоўваўся халіфу.

Усе мусульмане Іберыі падзяляліся на арабаў, якія жылі ў гарадах, бербераў, якія жылі ў сельскай мясцоваці, і сірыйцаў, якія пераважалі ў войску. Гэтыя народы змагаліся паміж сабой за ўладу аж да з’яўлення Абд ар-Рахмана I.

Амеядскі эмірат

У 750 годзе, пасля таго як Абасіды зрынулі Амеядаў, гэта сям’я была знішчана. Адзін з ацалелых яе прадстаўнікоў бег у Егіпет, а пазней у Магрыб. Але спробы замацавацца на тых землях былі безвыніковымі. У канцы 755 года, Абд ар-Рахман высадзіўся ў Іспаніі, захапіў Кордаву і абвясціў сябе эмірам. Першапачаткова ён фармальна прызнаваў уладу Абасідаў у Іспаніі, але пасля канфлікту 765 года згадванне Абасідаў у пропаведзях было забаронена. Большую частку свайго кіравання ён правёў у барацьбе з хрысціянамі.

Аднак, сапраўдным стваральнікам незалежнага эмірата стаў Абд-ар-Рахман II, які ўпарадкаваў паўнамоцтвы візіраў і дамогся вельмі хуткай ісламізацыі паўвострава, значна паменшыўшы колькасць хрысціян на мусульманскіх землях.

Барацьба за ўладу паміж арабамі і берберамі не спыніліся і пасля стварэння незалежнага эмірата, гэта дало шанец хрысціянскім каралеўствам, што ў далейшым прывяло да Рэканкісты.

Да моманту ўзыходжання на трон у 912 годзе Абд ар-Рахмана III, палітычны заняпад эмірата быў відавочным фактам. Абд-ар-Рахман III паклаў канец з мецяжам, здзейсніў паходы на хрысціянскія землі. А ў 929 годзе абвясціў сябе халіфам.

Спіс эміраў Кордавы (756—929)

Амеяды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэканкіста
Катэгорыя·Гістарычныя эміраты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 756 годзе
Катэгорыя·Кордаўскі эмірат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Зніклі ў 929 годзе
Катэгорыя·Аль-Андалус