wd wp Пошук:

Падзенне Гранады

Падзенне Гранады адбылося 2 студзеня 1492 года пасля некалькіх месяцаў аблогі горада, стаўшы кульмінацыяй так званай Гранадскай вайны 14821492 гг. Горад быў захоплены Каралеўствам Кастылія і Леон. Перадачу Гранады рэгуляваў спецыяльна заключаны Гранадскі дагавор (1491), які складаўся з 77 пунктаў. Разам з падзеннем Гранады спыніў існаванне Гранадскі эмірат. Узяцце Гранады азначала канец 780-гадовай мусульманскай прысутнасці на Іберыйскім паўвостраве і канец Рэканкісты. Пасля гэтай перамогі хрысціянскае каралеўства сталі зваць Іспаніяй.

Ход падзей

Асноўны артыкул: Гранадская вайна Увесну 1491 года ў руках маўраў на Іберыйскім паўвостраве заставалася толькі Гранада. Спробы ўзяць горад штурмам былі няўдалымі, войскі Ізабелы I і Фердынанда II прыступілі да аблогі. Было заключана перамір’е на чатыры месяцы. Баабдзіль вёў перамовы з каралём Феса аб дапамозе, але яны апынуліся няўдалымі. Тэрмін перамір’я скончыўся, і горад капітуляваў.

Сучаснасць

Гранада адзначае 2 студзеня як свята.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·XV стагоддзе ў Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэканкіста
Катэгорыя·Бітвы ў Іспаніі
Катэгорыя·Гісторыя Гранады
Катэгорыя·Канфлікты 1492 года
Катэгорыя·Аблогі XV стагоддзя
Катэгорыя·Бітвы Іспаніі
Катэгорыя·Падзеі 2 студзеня
Катэгорыя·Студзень 1492 года
Катэгорыя·1492 год у Еўропе