wd wp Пошук:

Альжбета Яўхімія Вішнявецкая

Альжбета Яўхімія Радзівіл, народжаная Вішнявецкая (1569 — 9 лістапада 1596) — прадстаўніца магнацкага і княжацкага роду, вядомая мецэнатка. Жонка вялікалітоўскага дзяржаўнага дзеяча Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Заснавальніца першага на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага жаночага каталіцкага кляштара ў Нясвіжы.

Біяграфія

Паходжанне

Паходзіла з уплывовага роду князёў Вішнявецкіх. Была дачкой ваяводы брацлаўскага і валынскага Андрэя Вішнявецкага(руск.) бел. (каля 15281584) і яго жонкі Яўхіміі з Вярбіцкіх (15391589). Мела сясцёр Ганну, Соф’ю і Аляксандру.

Апісанне жыцця

Атрымала добрую хатнюю адукацыю.

У 15 гадоў (у 1584 годзе) страціла бацьку. Ад яго ў спадчыну атрымала гарадок і маёнтак Дзераўное ў Мінскім павеце з маёнткамі (належалі Хатава, Дзяражнае, Вострава), маёнтак Пацекі ў Навагрудскім павеце, маёнтак Жодзскі з маёнткамі ў Ашмянскім павеце.

Па рашэнні маці 24 лістапада 1584 стала жонкай князя Мікалая Хрыстафора «Сіроткі» Радзівіла. У адзін час са шлюбам у Вишняўцы Лізавета перайшла ў каталіцтва. Пасля гэтага пераехала ў Нясвіж — маёнтак мужа. Шлюб быў даволі ўдалым — Альжбета стала не толькі каханай, але і дарадчыцай М. Радзівіла.

Дзякуючы бацькоўскай спадчыне яна разгарнула значную мецэнацкую дзейнасць, падтрымліваючы будаўніцтва касцёлаў, цэркваў, дзейнасць школ, выданне кніг. Сфармавала ў Нясвіжы культурны гурток. Яе дзейнасць была накіравана на падтрымку каталіцкай царквы. За розум і чароўнасць Альжбету Радзівіл празвалі «Нясвіжскай царыцай Саўскай».

У 1590—1595 гадах у Нясвіжы на яе ўласныя сродкі быў пабудаваны першы ў Вялікім княстве Літоўскім кляштар бенедыкцінак. Тут яна была пахавана разам з двума сваімі дочкамі — Крысцінай і Кацярынай (пасля іх прах быў перанесены ў крыпту езуіцкага касцёла).

У завяшчанні прызначыла бернардынцам 1200 коп літоўскіх грошай для будаўніцтва касцёла і кляштара ў Нясвіжы[1]. Спрыяла будаўніцтву касцёла ў Дзераўным.

Памерла Альжбета Яўхімія ў Бела-Падлясцы або Нясвіжы 9 лістапада 1596 года. Была пахаваная ў магільным склепе касцёла езуітаў Нясвіжа 10 снежня 1596.

Сям’я

У 1584 годзе пабраліся шлюбам з Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткам.

У шлюбе нарадзіліся 6 сыноў і 3 дочкі:

Зноскі

  1. «Lulewicz H.» Mikołaj Radziwiłł zwany Czarnym h. Trąby (1515—1565)… S. 358
  2. Другім мужам гравюра з партрэтнай галерэі Радзівілаў называе ваяводу віцебскага Крыштафа Кішку, але гэты факт, хоць і шырока растыражаваны ў літаратуры, не знаходзіць пацверджання ні ў біяграфіі Крыштафа Кішкі, ні ў логіцы падзей. Габрыэль Тэнчынскі памёр у 1617 годзе, праз год памерла і сама Альжбета. Малаверагодна, што яна магла ажаніцца хоць з кім у такім хуткім часе. Да таго ж Рэгіна Галоўчынская, першая жонка Крыштафа Кішкі, памерла толькі ў 1640 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нясвіжы
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Род Радзівілаў
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крамянецкім павеце (ВКЛ і Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1569 годзе
Катэгорыя·Вішнявецкія
Катэгорыя·Вішнявецкія
Катэгорыя·Памерлі ў Бяле Падляскай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1596 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нясвіжы