wd wp Пошук:

Альберт дэ Лапаран

Альберт Агюст Кашон дэ Лапаран (фр.: Albert Auguste Cochon de Lapparent, 30 снежня 1839, Бурж — 5 мая 1908, Парыж) — французскі геолаг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Буржы. Пасля навучання ў Палітэхнічнай школе з 1858 па 1860 год стаў інжынерам у корпусе Горных шахцёраў, прыняў удзел у складанні геалагічнай карты Францыі. У 1875 годзе прызначаны прафесарам геалогіі і мінералогіі ў Каталіцкім інстытуце ў Парыжы. У 1879 годзе падрыхтаваў Матэрыялы па вывучэнню геалогіі рэгіёна Пай дэ Брэй. У 1880 годзе быў прэзідэнтам Французскага геалагічнага таварыства. У 1881—1883 гадах выйшла яго кніга «Traité de géologie», якая пазней стала падручнікам па стратыграфіі. Разам з Акілем Дэлесам на працягу многіх гадоў з’яўляўся рэдактарам «Геалагічнага часопіса». Разам з Альфрэдам Пацье ўдзельнічаў у геалагічнай здымцы раёнаў, прылеглых да Ла-Манша. Памёр у Парыжы ў 1908 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116732873 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Albert Auguste Cochon de Lapparent // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.rac.es/2/2_ficha.php?id=703
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Політэхнічнай школы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1839 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Члены Іспанскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буржы
Катэгорыя·Памерлі 5 мая
Катэгорыя·Геолагі Францыі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1908 годзе