Альберт Агюст Кашон дэ Лапаран (фр.: Albert Auguste Cochon de Lapparent, 30 снежня 1839, Бурж — 5 мая 1908, Парыж) — французскі геолаг.
Нарадзіўся ў Буржы. Пасля навучання ў Палітэхнічнай школе з 1858 па 1860 год стаў інжынерам у корпусе Горных шахцёраў, прыняў удзел у складанні геалагічнай карты Францыі. У 1875 годзе прызначаны прафесарам геалогіі і мінералогіі ў Каталіцкім інстытуце ў Парыжы. У 1879 годзе падрыхтаваў Матэрыялы па вывучэнню геалогіі рэгіёна Пай дэ Брэй. У 1880 годзе быў прэзідэнтам Французскага геалагічнага таварыства. У 1881—1883 гадах выйшла яго кніга «Traité de géologie», якая пазней стала падручнікам па стратыграфіі. Разам з Акілем Дэлесам на працягу многіх гадоў з’яўляўся рэдактарам «Геалагічнага часопіса». Разам з Альфрэдам Пацье ўдзельнічаў у геалагічнай здымцы раёнаў, прылеглых да Ла-Манша. Памёр у Парыжы ў 1908 годзе.