wd wp Пошук:

Алесь Ганчар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчар. Алесь Ганчар (укр.: Олесь Гончар — літаратурнае імя; поўнае імя і імя па бацьку — Аляксандр Цярэнцьевіч, укр.: Олександр Терентійович Гончар 3 красавіка 191817 ліпеня 1995) — украінскі празаік , публіцыст і грамадскі дзеяч. Ганаровы доктар Альберцкага ўніверсітэта (Канада, 1992).

Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў украінскай мастацкай прозы другой паловы XX стагоддзя. Акадэмік АН Украіны (1978). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Герой Украіны (2005 — пасмяротна). Лаўрэат Ленінскай (1964), двух Сталінскіх прэмій другой ступені (1948, 1949) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1982). Член ВКП (б) з 1946 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Ломіўка каля Кацярынаслава (цяпер у межах Дніпра) у сям’і Цярэнція Сідаровіча (1890—1941) і Таццяны Гаўрылаўны (1893—1920) Білычэнкаў.

Бацька працаваў у прыгарадным калгасе ў с. Ломіўка (цяпер на тэрыторыі Дніпра), дзе і загінуў ад нямецкай авіябомбы ў 1918 годзе. Маці працавала на заводзе металавырабаў.

Пасля смерці маці, калі хлопчыку споўнілася 3 гады, яго забралі з Ломіўкі на выхаванне да дзядулі і бабулі ў пасёлак Сухэ Палтаўскай вобласці. Маму будучаму пісьменніку замяніла бабуля.

З 1925 Алесь вучыўся ў родным сяле, потым у с. Харошкі. У 1933 годзе скончыў сямігадовую школу ў с. Брэўсаўка Казельшчынскага раёна. Алесь яшчэ ў школе добра пісаў, пасля яе заканчэння паступіў на працу ў рэдакцыю Казельшчынскай раённай газеты «Разгорнутым фронтам». У 1933—1937 гадах вучыўся ў Харкаўскім тэхнікуме журналістыкі імя Мікалая Астроўскага, пасля заканчэння якога працаваў настаўнікам у с. Мануйлаўка і ў Харкаўскай абласной газеце «Ленінская змена».

З 1937 года Ганчар пачаў публікаваць свае творы ў асноўным кароткія апавяданні ў рэспубліканскіх выданнях («Літаратурная газета», «Піянерыя», «Камсамолец Украіны», «Малады бальшавік»). У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. За час вучобы ва ўніверсітэце (1938—1941) напісаны навелы «Іван Маставы», «Чарэшні квітнеюць», «Арляня», аповесць «Стакозава поле».

У чэрвені 1941 года з трэцяга курса ўніверсітэта Алесь сыходзіць добраахвотнікам у складзе студэнцкага батальёна на фронт. Ваенныя ўмовы (ён быў старэйшым сяржантам, старшыной мінамётнай батарэі) не занадта спрыялі пісьменніцкай працы. Тым не менш Ганчар піша вершы (зборнік «Франтавыя вершы», апублікаваны ў 1985), робіць нататкі, якія паслужылі асновай яго навел 1940-х гадоў і рамана «Сцяганосцы».

Памёр 14 ліпеня 1995 года ў Кіеве. Пахаваны на Байкавых могілках. У 2001 годзе ў Кіеве адкрыты помнік Ганчару. У 2005 годзе было прысвоена званне Герой Украіны (пасмяротна).

Жонка — Валянціна Данілаўна Ганчар. Дзеці — дачка Людміла і сын Юрый

Позні перыяд

У творах позняга перыяду Ганчар працягваў уздымаць маральна-этычныя тэмы сучаснасці (раман «Твая зара», 1980), тэму рамантыкі юнацкіх пошукаў (аповесць «Брыганціна», 1973).

Ганчар займаўся грамадскай дзейнасцю. У 1959—1971 гадах — старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Украіны, у 1959—1986 сакратар Саюза пісьменнікаў СССР, старшыня камітэта па прысуджэнню Дзяржаўнай прэміі УССР імя Т. Г. Шаўчэнкі. У 1966 годзе выступіў на V з’ездзе пісьменнікаў Украіны з дакладам «Думаць аб вялікім». Падпісаў Ліст групы савецкіх пісьменнікаў у рэдакцыю газеты «Праўда» 31 жніўня 1973 г пра Салжаніцына і Сахарава.

У 1980 годзе выпусціў кнігу «Пісьменніцкія разважанні», у якой падводзіў вынік сваёй дзейнасці.

У 1962—1990 гадах — дэпутат ВС СССР. У 1971—1986 — кандыдат у члены ЦК КПСС. Быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Раман-газета».

З пачаткам перабудовы і набыццём Украінай незалежнасці актыўна ўключыўся ў грамадскае жыццё, быў ініцыятарам стварэння Таварыства Украінскай Мовы і Народнага Руху Украіны. У 1990 годзе выйшаў з КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета Украіны I дэмакратычнага склікання (1990—1994). Свае погляды на шляху развіцця незалежнай Украіны выказаў у кнізе “Чым жывем. На шляху ўкраінскага адраджэння “(1991). Ганаровы доктар Альберцкага ўніверсітэта (Канада, 1992), прызнаны Сусветным інтэлектуалам Кембрыджскім універсітэтам (1993).

Пераклады на беларускую мову

Асобнымі кнігамі па-беларуску выйшлі «Сцяганосцы» (1949), «Тронка» (1974), «Твая зара» (1985). Сярод перакладчыкаў — Т. Кабржыцкая, У. Краўчанка, А. Кулакоўскі, І. Мележ, С. Міхальчук, Л. Салавей, В. Рагойша, А. Шарахоўская, У. Шахавец.

Зноскі

  1. Гончар Олесь // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 Oles Terentijowytsch Hontschar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Oles’ Terentijovič Gončar // Proleksis enciklopedija — 2009.
  4. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Алесь Ганчар на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (41):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Дніпроўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Героі Украіны
Катэгорыя·Акадэмікі НАН Украіны
Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты
Катэгорыя·Пісьменнікі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Публіцысты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Украінамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад КПСС
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Публіцысты Украіны
Катэгорыя·Пахаваныя на Байкавых могілках
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» (Ганаровы знак адрознення)
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Катэгорыя·Памерлі 14 ліпеня