wd wp Пошук:

Алена Агінская

Алена Агінская (польск.: Helena z Ogińskich Ogińska, 17011790) — прадстаўніца шляхты Вялікага княства літоўскага. Жонка маршалка вялікага літоўскага і віленскага кашталяна Ігнацыя Агінскага

Паходжанне

Паходзіла са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх уласнага герба, дачка віленскага ваяводы Казіміра Дамініка Агінскага і Элеаноры з Войнаў. Мела брата Юзафа Тадэвуша і сясцёр Марцыбелу(wd) бел., Тэрэзу(wd) бел. і Марыяну.

У 1739 годзе ажанілася са сваяком Ігнацы Агінскім. Дзяцей у іх не было.

Асабістыя якасці

Яна славілася ўсімі жаночымі вартасцямі і незвычайнай фізічнай сілай. Была надзелена вострым розумам, кемлівасцю, здаровым сэнсам і рэдкай разважлівасцю. Падчас вяселля прынца Аўгуста Саксонскага з Марыяй Юзэфай, дачкой імператара Іосіфа I у Дрэздэне на каруселі маладых дам, адзначаных ва ўзросце васемнаццаці гадоў, яна праводзіла ўсе рыцарскія турніры з вялікай спрытнасцю і адвагай, перамагаючы ўсіх сваіх праціўнікаў, і атрымала першы прыз. Будучы састарэлым, «яна таксама без асаблівых цяжкасцей згортвала і раскочвала срэбныя пласціны ў трубку, і ламала пальцамі талеры і капейкі»[2]

Яна мела вялікае значэнне і давер пры дварах у Варшаве і Санкт-Пецярбургу. Яна была ўзорнай, набожнай, зрабіла шмат міласэрных учынкаў да суседзяў. Пакінула ў Варшаве многа памятак. Памерла ў Варшаве.

Дзейнасць

Ад маці атрымала ў спадчыну Сядзібу(літ.) бел. ў Грушлауке(літ.) бел.. З мужам Ігнацы Агінскім была фундатаркай Касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі(літ.) бел. ў Салантаі, у 17651771 гадах заснавалі касцёл(літ.) бел. у Грушлауке(літ.) бел. (філію(англ.) бел. касцёла ў Салантаі) (пабудаваны ў 1778 годзе; згарэў у 1945 годзе.)[3].

Зноскі

  1. 1 2 Helena Ogińska // MAK
  2. Gloger Zygmunt. Encyklopedia Staropolska. — Warszawa, 1903. — Т. IV.
  3. Kazys Misius(літ.) бел., Romualdas Šimkūnas. Lietuvos katalikų bažnyčios: žinynas. — Vilnius: Pradai, 1991. — P. 374

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Род Агінскіх
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1701 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1790 годзе
Катэгорыя·Агінскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы