.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Марыя Юзэфа фон Габсбург (ням.: Maria Josepha von Habsburg, польск.: Maria Józefa Habsburżanka; 8 снежня 1699, Вена, Свяшчэнная Рымская імперыя — 17 лістапада 1757, Дрэздэн, Курфюрства Саксонія) — эрцгерцагіня аўстрыйская, каралева польская, вялікая княгіня літоўская, княгіня-электарка саксонская, жонка Аўгуста IIІ Прыгожага. З дому Габсбургаў.
Была дачкой нямецкага імператара Іосіфа І Габсбурга і Амаліі Вільгельміны фон Браўншвайг-Каленберг. Лічылася спакаеміцай свайго дзядзькі імператара Карла VI, але пасля нараджэння ў таго дачкі Марыі Тэрэзіі пазбавілася гэтага права.
Шлюб паміж Марыяй Юзэфай і Аўгустам адбыўся 20 жніўня 1719. Каранаваная на сталец Рэчы Паспалітай 20 студзеня 1734 года. Ад 1740 года спрабавала зрабіць мужа нямецкім імператарам, для чаго намагалася стварыць саюз супраць Прусіі. З пачаткам Сямігадовай вайны ў адрозненне ад мужа засталася ў акупаваным Дрэздэне, дзе памерла ад апалектычнага ўдару. Пахаваная там у Саборы Святой Тройцы.
Была вельмі рэлігійнай, шмат дапамагала езуітам. Перадавала кляштарам і касцёлам шматлікія каштоўнасці.
Марыя Юзэфа разам з мужам мела 14 дзяцей.