wd wp Пошук:

Алена Іванаўна Скугарэўская

Алена Іванаўна Скугарэ́ўская[1] (руск.: Елена Ивановна Скугаревская; нар. 13 снежня 1938) — вучоны ў галіне псіхіятрыі, наркалогіі і медыцынскай псіхалогіі, педагог, доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзілася ў Краснадары. У 1957 годзе скончыла сярэднюю школу. У 1962 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут і працавала ўрачом-псіхіятрам у абласной псіхіятрычнай бальніцы «Баяры»[2] ў Гродзенскай вобласці, потым — у гарадскім псіханеўралагічным дыспансеры ў Гродна[2]. У 1964—1976 гадах урач-ардынатар, загадчык аддзялення Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя) ў Мінску. Адначасова вучылася ў завочнай аспірантуры пры Навукова-даследчым інстытуце псіхіятрыі Міністэрства аховы здароўя РСФСР у Маскве і ў 1969 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аффективные расстройства и уровень биогенных аминов у больных хроническим алкоголизмом»[2]. З 1976 года А. І. Скугарэўская працуе ў Мінскім медыцынскім інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт). У 1976—1983 гадах займала пасаду асістэнта кафедры псіхіятрыі, у 1983—1993 гадах — дацэнта. У 1989 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Клинико-биологические корреляции в системе оценки прогредиентности алкоголизма»[2]. З 1993 года — прафесар кафедры псіхіятрыі і медыцынскай псіхалогіі, у 1994—2003 гадах — загадчык. Займала пасаду намесніка дэкана лячэбнага факультэта па навуковай рабоце[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

А. Р. Скугарэўскай належаць больш за 200[2] навуковых прац па праблемах наркалогіі, псіхіятрыі, сацыяльна-псіхалагічных пытаннях. Суаўтар практычных дапаможнікаў для медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку першага беларускага дапаможніка па дзіцячай псіхіятрыі «Клиническая психиатрия. Детский возраст» (2006).

У 1995—2005 гадах была членам экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Член экспертнага савета Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Беларускага Хельсінскага камітэта па правах чалавека, Беларускай псіхіятрычнай асацыяцыі, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Психотерапия и клиническая психология»[2]. Навуковы рэдактар штогодніка «Экологическая антропология». Старшыня савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па спецыяльнасцях «псіхіятрыя» і «наркалогія» пры Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце[2].

Сярод апублікаваных прац:

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Скугаревская Елена Ивановна (руск.)  // Сайт БДМУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснадары
Катэгорыя·Псіхолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Псіхіятры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Псіхіятры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Псіхолагі СССР