wd wp Пошук:

Алег Уладзіміравіч Крошкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крошкін. Алег Уладзіміравіч Крошкін (7 ліпеня 1950, пас. Сокал-Далінскі, Сахалінская вобласць, РСФСР — 7 лістапада 2020, Віцебск) — беларускі жывапісец.

Біяграфія

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1972 годзе. Экспануецца з 1971 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1991). Жыў у Віцебску.

Творчасць

Працаваў у станковым жывапісе і графіцы. Для твораў уласцівыя зварот да стылістыкі прымітыву і поп-арту, гарадскога фальклору, дэкаратыўнасць колеравага рашэння, выкарыстанне калажу, іранічны характар вобразаў.

Сярод работ: «Беспрадметнае», «Тры дрэвы» (1985), «Кампазіцыя ў жоўтых тонах» (1988), «Партрэт аголенай» (1989), «Ноч і дзень» (1990), «Думкі пра горад» (1990), «Закаханыя» (1994), «Творчасць» (1997), «Жарсць. Закаханыя» (2000), «Белая карціна» (2002), «Чорная карціна» (2002), «Мастак і мадэль» (2003), «Лірычнае нішто» (2004), «Рух» (2004), «Мастак на пленэры» (2004), «Торс» (2005); серыі «Мой горад» (1989—1991), «З жыцця птушак» (1989—1991) і інш.

Творы знаходзяцца ў народным музеі г. Шчэцін (Польшча), Віцебскім мастацкім музеі, арт-цэнтры Марка Шагала (г. Віцебск), Музеі сучаснага мастацтва (г. Мінск), зборы Прыорбанка (мінскім і віцебскім аддзяленнях), Ратушы[pl] г. Франкфурт-на-Одэры, калекцыі паэта Яўгена Еўтушэнкі (Расія), айчынных і замежных прыватных калекцыях.

Удзельнік міжнародных пленэраў «Мастак і экалогія» (пас. Сенеж (Маскоўская вобл., г. Масква, 1991), I Міжнароднага пленэру імя М. Шагала (г. Віцебск, 1994), «PANODERAMA» (г. Франкфурт-на-Одэры, 2003), пленэру ў г. Рэзэкнэ (Латвія, 2008).

Прымаў удзел у выстаўках у Польшчы, Беларусі, Расіі, Германіі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сахалінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 7 лістапада