wd wp Пошук:

Алег Сяргеевіч Бычок

Але́г Сярге́евіч Бычо́к (18 верасня 1921, г. Бабровіца, Чарнігаўская вобласць — 7 мая 1944, в. Ліпава, Мядзельскі раён) — старшы лейтэнант дзяржбяспекі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 г.)[1].

Біяграфія

Алег Бычок нарадзіўся 18 верасня 1921 года ў пасёлку Бабровіца (цяпер — Чарнігаўская вобласць Украіны) ў рабочай сям’і. Скончыў сярэднюю школу, быў рабочым. У 1940 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У тым жа годзе ўступіў у ВКП(б). У 1941 годзе Бычок скончыў пяхотнае вучылішча ў Буйнакску.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах. У верасні-лістападзе 1941 года памочнік камандзіра ўзвода атрада «Шпілявы», які выконваў спечыяльнае заданне на акупаванай тэрыторыі Калінінскай, Смаленскай і Віцебскай абласцей[1].

У сакавіку 1942 года ў складзе спецыяльнага атрада Бычок быў накіраваны ў варожы тыл, на акупаваную тэрыторыю Віцебскай вобласці Беларускай ССР[2]. Першапачаткова быў камісарам, затым, з чэрвеня 1943 года — камандзірам атрада «Трэція», які дзейнічаў на тэрыторыі Літоўскай ССР, Вілейскай, Віцебскай і Мінскай вобласці[1].

Бычок прымаў актыўны ўдзел у партызанскіх аперацыях. За час баявой дзейнасці атрада яго байцамі было знішчана 69 эшалонаў, больш за 4 кіламетраў чыгункі, 16 мастоў, 6 складоў, электрастанцыя, вялікая колькасць варожых салдат і афіцэраў. 7 мая 1944 года падчас выканання чарговага спецыяльнага задання па падрыву стратэгічна важнага чыгуначнага моста Бычок загінуў. Быў пахаваны ў вёсцы Ліпава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, затым пасля заканчэння вайны прах Бычка быў перавезены ў Бабровіцу і пахаваны на яе цэнтральнай плошчы[2].

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года за «умелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі аператыўна-чэкісцкай групы ў тыле ворага і праяўленыя пры гэтым асабістую мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант дзяржбяспекі Алег Бычок пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга, а таксама шэрагам медалёў[2].

Памяць

Імем Алега Бычка названая вуліца ў гарадскім пасёлку Мядзел і вуліцу ў горадзе Бабровіца[2]. Матэрыялы пра яго экспануюцца ў Мядзельскім музеі народнай славы. У вёсцы Ліпава, на месцы, дзе быў пахаваны А. С. Бычок, усталяваны мемарыяльны знак, на доме, у якім знаходзіўся штаб партызанскага атрада, — мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. 1 2 3 Бычёк Олег Сергеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Алег Сяргеевіч Бычок на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза