wd wp Пошук:

Алег Рыгоравіч Еўдакімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Еўдакімаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алег Еўдакімаў (нар. 25 лютага 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана.

Клубная кар’ера

З 2011 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». У сезоне 2013 стаў праходзіць і ў асноўны склад каманды. Дэбютаваў за «Мінск» у Вышэйшай лізе 7 ліпеня 2013 года ў матчы з «Нёманам» (2:0). 6 кастрычніка 2013 года забіў свой першы гол за «Мінск», усталяваўшы канчатковы лік у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:1).

У міжсезонні 2013/14 гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», але сезон 2014 пачаў у дублі «Мінска». У маі 2014 года быў пераведзены ў «Мінск-2», у яго складзе правёў у Першай лізе 25 матчаў і забіў 4 галы.

Пасля сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і ў студзені 2015 года Алег вярнуўся ў склад «Мінска»[3]. У сезоне 2015 здолеў замацавацца ў асноўным складзе мінскай каманды на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У сезоне 2016 звычайна выступаў у якасці левага паўабаронцы, а ў сезоне 2017 выкарыстоўваўся на розных пазіцыях у цэнтры поля.

У студзені 2019 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[4]. У складзе гродзенскай каманды стаў іграком асновы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман»[5] і неўзабаве вярнуўся ў «Мінск», падпісаўшы аднагадовы кантракт[6]. Замацаваўся ў аснове сталічнага клуба. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[7].

У ліпені 2022 года пакінуў каманду[8] і неўзабаве афіцыйна быў прадстаўлены ў якасці іграка казахстанскага «Турана»[9].

Міжнародная кар’ера

У 2013—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльМінскБеларусь231
2012дубльМінскБеларусь181
2013Д1МінскБеларусь51
2014 (пач.)дубльМінскБеларусь30
2014Д2Мінск-2Беларусь254
2015Д1МінскБеларусь250
2016Д1МінскБеларусь263
2017Д1МінскБеларусь292
2018Д1МінскБеларусь291
2019Д1НёманБеларусь271
2020Д1МінскБеларусь233
2021Д1МінскБеларусь230
2022 (1)Д1МінскБеларусь150

Зноскі

  1. Oleg Evdokimov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oleg Yevdokimov // FBref.com
  3. Пушняков и Евдокимов подписали контракты с «Минском»
  4. Хавбек “Минска” Евдокимов перешел в “Неман”
  5. Евдокимов покинул “Неман”
  6. Евдокимов вернулся в “Минск”
  7. Евдокимов продлил контракт с “Минском”
  8. Евдокимов покинул “Минск” и, вероятно, продолжит карьеру в чемпионате Казахстана
  9. Официально: «Туран» подписал двух легионеров
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Туран Туркестан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта