У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Еўдакімаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алег Еўдакімаў (нар. 25 лютага 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана.
З 2011 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». У сезоне 2013 стаў праходзіць і ў асноўны склад каманды. Дэбютаваў за «Мінск» у Вышэйшай лізе 7 ліпеня 2013 года ў матчы з «Нёманам» (2:0). 6 кастрычніка 2013 года забіў свой першы гол за «Мінск», усталяваўшы канчатковы лік у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:1).
У міжсезонні 2013/14 гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», але сезон 2014 пачаў у дублі «Мінска». У маі 2014 года быў пераведзены ў «Мінск-2», у яго складзе правёў у Першай лізе 25 матчаў і забіў 4 галы.
Пасля сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і ў студзені 2015 года Алег вярнуўся ў склад «Мінска»[3]. У сезоне 2015 здолеў замацавацца ў асноўным складзе мінскай каманды на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У сезоне 2016 звычайна выступаў у якасці левага паўабаронцы, а ў сезоне 2017 выкарыстоўваўся на розных пазіцыях у цэнтры поля.
У студзені 2019 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[4]. У складзе гродзенскай каманды стаў іграком асновы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман»[5] і неўзабаве вярнуўся ў «Мінск», падпісаўшы аднагадовы кантракт[6]. Замацаваўся ў аснове сталічнага клуба. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[7].
У ліпені 2022 года пакінуў каманду[8] і неўзабаве афіцыйна быў прадстаўлены ў якасці іграка казахстанскага «Турана»[9].
У 2013—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Мінск | ![]() | 23 | 1 |
2012 | дубль | Мінск | ![]() | 18 | 1 |
2013 | Д1 | Мінск | ![]() | 5 | 1 |
2014 (пач.) | дубль | Мінск | ![]() | 3 | 0 |
2014 | Д2 | Мінск-2 | ![]() | 25 | 4 |
2015 | Д1 | Мінск | ![]() | 25 | 0 |
2016 | Д1 | Мінск | ![]() | 26 | 3 |
2017 | Д1 | Мінск | ![]() | 29 | 2 |
2018 | Д1 | Мінск | ![]() | 29 | 1 |
2019 | Д1 | Нёман | ![]() | 27 | 1 |
2020 | Д1 | Мінск | ![]() | 23 | 3 |
2021 | Д1 | Мінск | ![]() | 23 | 0 |
2022 (1) | Д1 | Мінск | ![]() | 15 | 0 |