wd wp Пошук:

Алег Мікалаевіч Варвашэня

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варвашэня. Алег Мікалаевіч Варвашэня (нар. 27 чэрвеня 1964, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія

У 1984 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1993 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У 1993—1997 гг. стажыраваўся ў Акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак з 1990 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1997 года[1].

Жыве і працуе ў Мінску[1].

Творчасць

Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры[1]. Матэрыял — бронза, граніт[2].

Сярод твораў: скульптура-фантан «Феміда» (г. Магілёў), серыі скульптур «Жаночы торс», «Мой сусед», «Якая ляжыць з рукой» (усе Мінск), помнікі графу С. Зорычу (у суаўтарстве, г. Шклоў Магілёўскай вобласці), У. Караткевічу (у суаўтарстве, г. Кіеў)[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), у прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 «ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года
  2. 1 2 Шаблон:Крыніцы/Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Скульптары-манументалісты
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў