У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Лукашэвіч. Алег Вацлававіч Лукашэвіч (27 сакавіка 1972, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі тэлевядучы, рэжысёр , журналіст, фатограф, выдавец , грамадскі дзеяч.
Са снежня 1994 года пачаў працаваць на беларускім тэлебачанні. У 1995 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996 годзе паспяхова прайшоў навучанне па спецыяльнасці — аператар і рэжысёр тэлебачання ў Міжнародным адукацыйным цэнтры «CIRNEA» у Парыжы.
Алег Лукашэвіч стаў першым беларускім журналістам акрэдытаваным на Міжнародным Канскім кінафестывалі ў маі 1996 года. Пастаянныя акрэдытацыі на прэстыжных Міжнародных кінафестывалях у Канах, Берліне і Венецыі дазволілі Лукашэвічу непасрэдна мець зносіны з зоркамі першай велічыні. Ён праінтэрв’юіраваў шматлікіх класікаў сусветнага кіно, сярод іх: Пітэр Грынуэй, Вім Вендэрс, Пол Верховен, Кшыштаф Занусі, Такэсі Кітана, Катрын Брэя, Мікіта Міхалкоў, Педра Альмадовар, Кен Лоўч, Анджэй Вайда, Аляксандр Сакураў і інш.
П’ер Кардэн, Карл Лагерфельд, Патрысія Каас, Джулія Орманд, Шэран Стоўн, Эмануэль Беар, Азія Арджэнта — гэта няпоўны спіс знакамітасцей, з якімі сустракаўся Алег Лукашэвіч.
Па яго ініцыятыве і запрашэнні ў лютым 2001 і верасні 2002 года Мінск з прэм’ернымі паказамі наведаў сусветна вядомы кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.
У лістападзе 2005 года ўзначальваў Журы кінапрэсы на XII Міжнародным Мінскам кінафестывалі «Лістапад».[1]
З чэрвеня 2001 года Лукашэвіч узначальвае творчае аб’яднанне Першага тэлеканала. Ён стварыў шэраг тэлепраектаў («Новая калекцыя», «Наша спадчына», «Знята!», «Эпоха»). З 2003 года сумесна з Аляксандрам Аляксеевым рэалізуе мастацкі праект «Спадчына Беларусі», які ўключае правядзенне фотавыстаў, выданне альбомаў, вытворчасць тэлевізійных фільмаў і праграм.[2]
З лістапада 2010 года Алег Лукашэвіч з’яўляецца членам Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.[3] Сумесна з Аляксандрам Аляксеевым арганізаваў адкрыццё першага Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 64 Канскім кінафестывалі. У маі 2011 стаў кіраўніком Нацыянальнага павільёна.[4] У 2012 прыступіў да працы над дакументальна-асветніцкім праектам «Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі». У маі 2014 года адбылася прэм’ера цыкла з 9 фільмаў. Музыку да праекта прадаставіла Мадонна, з ёй было падпісана пагадненне. У 2016-2017 гг. стварыў 10 фільмаў з цыкла «Сучаснае мастацтва Беларусі», у студзені-лютым 2018 г. адбылася прэм’ера праекта на тэлеканале «Беларусь-3».
2003 год — адкрыццё праекта ў Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску серыяй выставак:
2004 год:
2008 год:
2010 год:
Агульны тыраж на чэрвень 2013 года складае 41,5 тыс. асобнікаў.