wd wp Пошук:

Алег Вацлававіч Лукашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Лукашэвіч. Алег Вацлававіч Лукашэвіч (27 сакавіка 1972, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі тэлевядучы, рэжысёр , журналіст, фатограф, выдавец , грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Са снежня 1994 года пачаў працаваць на беларускім тэлебачанні. У 1995 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996 годзе паспяхова прайшоў навучанне па спецыяльнасці — аператар і рэжысёр тэлебачання ў Міжнародным адукацыйным цэнтры «CIRNEA» у Парыжы.

Алег Лукашэвіч стаў першым беларускім журналістам акрэдытаваным на Міжнародным Канскім кінафестывалі ў маі 1996 года. Пастаянныя акрэдытацыі на прэстыжных Міжнародных кінафестывалях у Канах, Берліне і Венецыі дазволілі Лукашэвічу непасрэдна мець зносіны з зоркамі першай велічыні. Ён праінтэрв’юіраваў шматлікіх класікаў сусветнага кіно, сярод іх: Пітэр Грынуэй, Вім Вендэрс, Пол Верховен, Кшыштаф Занусі, Такэсі Кітана, Катрын Брэя, Мікіта Міхалкоў, Педра Альмадовар, Кен Лоўч, Анджэй Вайда, Аляксандр Сакураў і інш.

Алег Лукашэвіч і кінарэжысёр Пол Верхувен, Венецыянскі кінафестываль, верасень 2007 года

П’ер Кардэн, Карл Лагерфельд, Патрысія Каас, Джулія Орманд, Шэран Стоўн, Эмануэль Беар, Азія Арджэнта — гэта няпоўны спіс знакамітасцей, з якімі сустракаўся Алег Лукашэвіч.

Па яго ініцыятыве і запрашэнні ў лютым 2001 і верасні 2002 года Мінск з прэм’ернымі паказамі наведаў сусветна вядомы кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.

У лістападзе 2005 года ўзначальваў Журы кінапрэсы на XII Міжнародным Мінскам кінафестывалі «Лістапад».[1]

З чэрвеня 2001 года Лукашэвіч узначальвае творчае аб’яднанне Першага тэлеканала. Ён стварыў шэраг тэлепраектаў («Новая калекцыя», «Наша спадчына», «Знята!», «Эпоха»). З 2003 года сумесна з Аляксандрам Аляксеевым рэалізуе мастацкі праект «Спадчына Беларусі», які ўключае правядзенне фотавыстаў, выданне альбомаў, вытворчасць тэлевізійных фільмаў і праграм.[2]

З лістапада 2010 года Алег Лукашэвіч з’яўляецца членам Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.[3] Сумесна з Аляксандрам Аляксеевым арганізаваў адкрыццё першага Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 64 Канскім кінафестывалі. У маі 2011 стаў кіраўніком Нацыянальнага павільёна.[4] У 2012 прыступіў да працы над дакументальна-асветніцкім праектам «Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі». У маі 2014 года адбылася прэм’ера цыкла з 9 фільмаў. Музыку да праекта прадаставіла Мадонна, з ёй было падпісана пагадненне. У 2016-2017 гг. стварыў 10 фільмаў з цыкла «Сучаснае мастацтва Беларусі», у студзені-лютым 2018 г. адбылася прэм’ера праекта на тэлеканале «Беларусь-3».

Фільмаграфія

Тэлевізійныя праекты

Выстаўкі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»

2003 год — адкрыццё праекта ў Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску серыяй выставак:

2004 год:

2008 год:

2010 год:

Кнігі-альбомы

Агульны тыраж на чэрвень 2013 года складае 41,5 тыс. асобнікаў.

Узнагароды

Зноскі

  1. «Золата» «Лістапада» атрымаў фільм Станіслава Гаварухіна — БДГ Дзелавая газета
  2. Шукальнікі скарбаў / Народная газета(недаступная спасылка)
  3. Навіны «Белтэлерадыёкампанія(недаступная спасылка)
  4. Нацыянальны павільён Беларусі адкрыўся на Канскім кінафестывалі
  5. Першы — на першым месцы | Версія для друку | 21.by Архівавана 5 сакавіка 2016.
  6. Сёння на Першым тэлеканале пачынаецца паказ фільма пра Луіса Маеры :: НАВІНЫ TIGA.BY / Грамадства Архівавана 1 лістапада 2013.
  7. БТ паказвае фільм „Тадэвуш Касьцюшка. Вяртаньне героя“ — Наша Ніва: першая беларуская газэта
  8. Фільм пра Дамейка здымалі ў сямі краінах // KP.RU — Беларусь
  9. Хранікальна-дакументальны цыкл „Эпоха“. Мікалай Судзілоўскі-Русель» з аўторку па чацвер у 22:45 на Першым! | Белтэлерадыёкампанія на interfax.by Архівавана 2 лістапада 2013.
  10. Адзін дзень Кшыштафа Занусі. Беларуская тэлеверсія — Навіны Барысава Архівавана 2 лістапада 2013.
  11. Дакументальны цыкл «Эпоха», Алег Лукашэвіч, Радзівілы, Нясвіж | Белтэлерадыёкампанія на interfax.by Архівавана 14 ліпеня 2014.
  12. >, «Аляксандр Сакураў. Заваяванне Венецыі»(недаступная спасылка)
  13. 7 дзён — газета для ўсёй сям’і Архівавана 21 студзеня 2011.
  14. Праект «Спадчына Беларусі» ў Лондане
  15. Праект «Спадчына Беларусі» ў Варшаве
  16. Мастацкі праект Першага канала «Спадчына Беларусі» высунуты на сушуканне Дзяржаўнай прэміі 2010 года(недаступная спасылка)
  17. Спадчына Беларусі Архівавана 4 сакавіка 2016.
  18. Звязда
  19. Скарбы Беларусi Архівавана 3 мая 2016.
  20. TUT.BY | НАВІНЫ — Фільм «Эпоха Адама Міцкевіча» ганараваны Дыплома з адрозненнем на IX конкурсе імя Гедройца — Культура — 2.04.2009, 17:46 Архівавана 25 жніўня 2009.
  21. Аляксееў Аляксандр Аляксеевіч, Лукашэвіч Алег Вацлававіч. Мастацкі праект «Спадчына Беларусі».
  22. Пераможцы 2011 года Архівавана 13 красавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Тэлевядучыя XX стагоддзя
Катэгорыя·Тэлевядучыя XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выдаўцы XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі
Катэгорыя·Выдаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выдаўцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Рэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Журналісты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавічах
Катэгорыя·Тэлевядучыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Выдаўцы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Рэжысёры XXI стагоддзя