wd wp Пошук:

Алгарытмы

«Алгары́тмы» (руск.: Алгоритмы) — беларускі музычны ансамбль, адзін з першых рок-гуртоў краіны.[1] У 1968 годзе на Першым фестывалі біт-ансамбляў «Алгарытмы» былі афіцыйна прызнаныя найлепшым біт-ансамблем Мінска, а гітарыст Яўген Канавалаў адпаведна найлепшым сола-гітарыстам.

Гісторыя

Створаны студэнтамі МРТІ ў канцы 1960-х гадоў. Атрымалі вядомасць у Мінску праз рэгулярныя танцы ў актавай залі Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Узімку 1967 года «Алгарытмы» выправіліся ў першыя гастролі ў Сібір. Арганізатарам паездкі стаў камсамольскі актывіст Яўген Будзінас, які сабраў агітбрыгаду з 13 чалавек, у якую акрамя ўдзельнікаў самога ансамбля трапілі прадстаўнікі розных навучальных устаноў: акцёры, танцоры, сольныя выканаўцы. У гастрольным графіку значыліся шматлікія пункты ад Цюмені да Лабытнангі з 3—4 канцэртамі на дзень. 1 лютага 1967 года газета «Цюменскі камсамолец» піша на першай паласе: «Зводная канцэртная брыгада беларускіх ВНУ прыбыла ў наш нафтавы край, да будаўнікоў Усесаюзнай ударнай. Першыя тры канцэрты — у заводзкіх клубах Цюмені. Наступныя дзесяць дзён — самалёты, адкінутае неба над бязмоўнай тайгой…». Пра гастролі мінскіх музыкаў па Сібіры таксама напісала газета «Праўда».

Перамога на Першым фестывалі біт-ансамбляў дала магчымасьць «Алгарытмам» прабіцца ў прафесійную студыю. Гукасесія адбылася ў 1969 годзе на базе Беларускага радыё, былі запісаны тры аўтарскія песні: «Облака», «Земля», «Если б я был ветром». У 1968 годзе пасля перамогі на фестывалі біт-ансамбляў «Алгарытмы» выправіліся ў грузінскі курортны горад Бакурыяні. Там музыкам ансамбля Яўгену Канавалаву, вакалістцы Ларысе Лаўрышковай, Вячаславу Ксяндзову і Пятру Вярлыге прапанавалі працу ў міжнародным моладзевым лагеры «Сонечная даліна», выступалі без ганарараў — за харчаванне і экскурсійную абслугу. Арганіст «Алгарытмаў» Вячаслаў Ксяндзоў паехаў у Мінск здаваць іспыты і там нечакана для калектыву здзейсніў самагубства на глебе непадзеленага кахання — скочыў з высоткі, што стаіць за будынкам Белдзяржфілярмоніі.

Сапраўдны фурор «Альгарытмы» выклікалі ў 1969 годзе ў Іванаве, паездку ў які арганізавалі па камсамольскай лініі. Перад асноўным выступам музыкаў павезлі на экскурсію ў Суздаль. У склад калектыва на той час уваходзілі басіст Яўген Адстаўноў, ударнік Ігар Крупенія, сола-гітарыст Генадзь Старыкаў, рытм-гітарыст Уладзімер Бяляеў і гітарыст Яўген Канавалаў, які іграў у стане моцнага алкагольнага атручвання.

У 1969—1971 гадах музыкі самастойна зафіксавалі на стужку яшчэ шэраг песен, інструментальных кампазіцый і імправізацый. У 1971 годзе адбыўся Другі фестываль біт-ансамбляў, які асабіста спыніў прадстаўнік ЦК КПСС. Пасля гэтага кіраўніцтва МРТІ выгнала «Алгарытмаў» з рэпетыцыйнага пункта і канфіскавала зробленую студэнтамі апаратуру. Музыкі разышліся па іншых ансамблях, што гралі ў клубах цагельняў на ўскраінах Мінску.[2]

Склад

Зноскі

  1. Сямашка, Віктар !OUT: «Альгарытмы» на гастролях (+рэдкія фота й запісы 1969—1971 гадоў)(нявызн.). Тузін Гітоў (10 студзеня 2019). Праверана 15 чэрвеня 2021.
  2. Сямашка, Віктар !OUT: «Альгарытмы» на Белрадыё (рарытэт 1969 году)(нявызн.). Тузін Гітоў (30 верасня 2014). Праверана 15 чэрвеня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музычныя калектывы Беларусі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта