wd wp Пошук:

Алаўтра

Алаўтра (малагас. Farihin’ Alaotra) — найбуйнейшае возера на Мадагаскары.

Плошча паверхні — 900 км². Найбольшая глыбіня — 1,5 м. Уцякае і выцякае рака Амбату.

Узбярэжжа возера Алаўтра — важны сельскагаспадарчы рэгіён Мадагаскара. Тут знаходзяцца значныя пасевы рысу. Развіваецца рыбалоўства. Трысняговыя зараснікі возера — месца пасялення шматлікіх земнаводных, рэдкіх лемураў і птушак. 2 лютага 2003 года Алаўтра атрымала статус Рамсарскага ўгоддзя (гл. Рамсарская канвенцыя).

Возеру пагражае паступовае абмяленне ў выніку высечкі лесу і запарушвання вады глебай, вынесенай з палеткаў пад час сезону мусонаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры Афрыкі
Катэгорыя·Азёры Мадагаскара
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта