wd wp Пошук:

Алан Хендэрсан Гардынер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гардынер. Сэр А́лан Хе́ндэрсан Га́рдынер (англ.: Sir Alan Henderson Gardiner; 1 сакавіка 1879, Элтэм, Грынвіч, Лондан19 снежня 1963, Оксфард) — англійскі егіптолаг і лінгвіст.

Зрабіў вялікі ўнёсак у тэорыю егіпецкай мовы. Створаная ім «Егіпецкая граматыка: уводзіны ў вывучэнне іерогліфаў» дагэтуль застаецца стандартнай даведкавай граматыкай. Абапіраючыся на дасягненні прадстаўнікоў берлінскай егіпталагічнай школы: Адольфа Эрмана і Курта Зэтэ — Гардынер сістэматызаваў веды пра егіпецкую мову і выпусціў у 1927 «Егіпецкую граматыку», якая спалучала вычарпальны граматычны матэрыял з даступнымі тлумачэннямі і навучальнымі заданнямі.

Гардынер прымаў актыўны ўдзел у стварэнні фундаментальнага «Берлінскага слоўніка егіпецкай мовы». Лічачы адной з галоўных задач егіпецкай філалогіі тлумачэнне егіпецкіх тэкстаў, ён выдаў і аткаментаваў мноства каштоўных помнікаў. Яго даследаванне егіпецкіх «анамастыконаў» (гл. Рамесеўмскі анамастыкон) дазволіла вызначыць значэнне мноства егіпецкіх слоў, а таксама зрабіла вялікі ўнёсак у вывучэнне гістарычнай геаграфіі Старажытнага Егіпта.

Апроч егіпталагічных прац, Гардынер — аўтар арыгінальных прац па агульным мовазнаўстве.

Працы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116423668 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Гардинер Алан Хендерсон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. Гардинер Алан Хендерсон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Гардинер Алан Хендерсон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў Оксфардзе
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Мовазнаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Акадэміі навук ГДР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Гісторыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Егіптолагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грынвічы